Беларуская Служба

1 траўня 2004 году Польшчы ўвайшла ў склад Еўрапейскага Звязу

01.05.2021 09:11
Прыгадаем як праходзіў працэс далучэння і карысці, якія атрымала Польшча і палякі.
Аўдыё
  • 1 траўня 2004 году Польшчы ўвайшла ў склад Еўрапейскага Звязу
.
.pixabay.com/free

Уступленне ў ЕЗ было важным гістарычным і цывілізацыйным крокам для Польшчы, што стварыла ўмовы для ўзмоцненага эканамічнага і сацыяльнага развіцця краіны і грамадства.

Фактычна ад самага моманту звяржэння камуністычнай улады ў краіне, Польшча імкнулася да саюзу з заходнімі палітычнымі і эканамічнымі структурамі.

У 1993 годзе падчас паседжання Еўрапейскай Рады было зазначана, што Польшча ды іншыя краіны, стануць сябрамі ЕЗ

Але раней павінны выканаць ўсе умовы па палітычным і эканамічным развіцці краіны. У наступным годзе ўрад Польшчы скіраваў афіцыйную заяву пра далучэнне ў ЕЗ. 16 красавіка 2003 году быў падпісаны адмысловы дакумент «Афінскі дагавор» пра ўступленне ў Еўрапейскі Звяз.

На падставе гэтага дакументу 10 краінаў, у тым ліку і Польшча атрымалі магчымасць далучэння да ЕЗ. Што цікава, гэтая дамоўленасць налічвала 5 тыс. старонак і лічыцца найбуйнейшай па памерах міжнароднай дамоўленасцю. У «Афінскім дагаворы» таксама была прапісаная дата ўваходу Польшчы ў ЕЗ 1 траўня 2004.

Перад гэтым у краінах-кандыдатах павінен быў быць праведзены рэферэндум, які ў Польшчы адбыўся 5-6 чэрвеня 2003 году.

На рэферэндуме было вынесена толькі дано пытанне «Ці вы падтрымліваеце ўступленне Польшчы ў Еўрапейскі Звяз». На «так» выказалася 77.6% адсоткаў грамадзянаў, на «не» было 22,6%.
Праз год пасля рэферэндума 1 траўня 2004 года Польшча афіцыйна разам з 9 іншымі краінамі Усходняй і Цэнтральнай Еўропы ўвайшла ў склад ЕЗ.

У 2007 годзе Польшча таксама ўвайшла ў Шэнгенскую зону

Гэта прывяло да ліквідацыі памежных пераходаў на сушы, моры і паветры, і з гэтай хвіліны палякі атрымалі магчымасць бесперашкодна падарожнічаць па ўсіх краінах ЕЗ. Таксама гэта стварыла магчымасць працоўнай эміграцыі.

У 2016 колькасць працоўных эмігрантаў з Польшчы складала 2.1 млн. чалавек.

Польшча таксама была адным з найбуйнешых карыстальнікаў датацыямі з бюджэту ЕЗ, што прычынілася да хуткага эканамічнага развіцця.

З 2004 па 2018 год Польшча атрымала 153 мільярды еўра.

Павел Усаў

Больш на гэтую тэму: Лісток каляндара