Беларуская Служба

Амаль 70% палякаў вітаюць павелічэнне штрафаў за парушэнне ПДР

10.01.2022 14:06
Найбольш перакананымі ў новых рашэннях з'яўляюцца людзі старэйшыя за 60 гадоў. 
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneIvanova Tetyana / Shutterstock.com

69,1% палякаў мяркуюць, што высокія штрафы палепшаць бяспеку на дарогах, а кіроўцы будуць ездзіць павольней, вынікае з апытання, праведзенага Інстытутам даследавання грамадскай думкі IBRIS спецыяльна для штодзённкі Rzeczpospolita.

Газета звярнула ўвагу, што найбольш перакананымі ў новых рашэннях з'яўляюцца людзі старэйшыя за 60 гадоў. Цікава, што тры чвэрці маладых (ва ўзросце 18-29 гадоў) лічаць, што кіроўцы цяпер будуць ездзіць павольней. У сваю чаргу, больш за ўсё скептыкаў ва ўзроставай катэгорыі 30-39 гадоў. Больш за палову з іх ставяць пад сумнеў эфектыўнасць высокіх штрафаў.

Газета Rzeczpospolita нагадвае, што менавіта кіроўцаў сярэдняй узроставай групы, разам з маладымі, часцей за ўсё ловяць на перавышэнні хуткасці, таксама менавіта ў гэтай узроставай групе часцей за ўсё пазабаўляюць правоў за парушэння ПДР.

эж

У Польшчы рашуча павысяцца штрафы за парушэнне правілаў дарожнага руху

31.12.2021 15:32
Са студзеня 2022 года максімальны штраф, які зможа накласці паліцыянт складзе больш за тысячу еўра.