Беларуская Служба

Апытанне: 71% палякаў лічыць, што Польшча не падрыхтаваная да энергетычнага крызісу

22.09.2022 08:37
Крызіс можа скончыцца 50-працэнтным падзеннем падтрымкі ПіС, прагназуе палітолаг Казімеж Клік.
ВугальMyriams-Fotos/pixabay.com/CC0 Public Domain

71 працэнт апытаных палякаў лічыць, што Польшча не падрыхтаваная да энергетычнага крызісу; 16 працэнтаў прытрымліваюцца супрацьлеглага меркавання, а ў 13 працэнтаў няма меркавання па гэтым пытанні, пра гэта сведчаць вынікі апытання, праведзенага даследчым інстытутам Pollster па замове штодзёнкі «Super Express».

У палякаў пыталіся, наколькі, на іх думку, Польшча падрыхтаваная да цяперашняга энергетычнага крызісу. Аналітыкі звяртаюць увагу, што гэта можа паўплываць на падтрымку кіроўнай партыі «Права і справядлівасць».

«На паліўных складах не хапае вугалю, а імпартны вугаль, які пастаўляецца марскім шляхам, аказаўся няякасным. Невядома, ці будзе дэфіцыт газу зімой, таму што ўрад яшчэ не заключыў кантракты на пастаўку гэтага паліва па трубаправодзе Baltic Pipe. Апрача таго са студзеня вырастуць рахункі за электраэнергію», – чытаем у газеце.

«Крызіс скончыцца 50-працэнтным падзеннем падтрымкі ПіС, а значыць, кіроўнай партыі застанецца толькі 20% выбаршчыкаў», – прагназуе палітолаг Казімеж Клік. «Калі хто-небудзь з выбаршчыкаў ПіС яшчэ не ўпэўнены, ці варта надалей падтрымліваць кіроўную партыю, то жыццё хутка яго ў гэтым пераканае», – канстатуе палітолаг у размове з выданнем «Super Express».

аз

У рамках «Шчыта салідарнасці» падрыхтаваны розныя формы падтрымкі кампаній

19.09.2022 13:56
Амаль 2/3 хатніх гаспадарак могуць разлічваць на замарожванне коштаў на электраэнергію ў наступным годзе на ўзроўні гэтага года.

Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда: Я абмяркоўваў з Ліз Трас эканоміку і энергетычны рынак

19.09.2022 18:10
Прэзідэнт Анджэй Дуда быў адным з пяці замежных лідараў, якія правялі кароткія сустрэчы з прэм'ер-міністрам Вялікабрытаніі Ліз Трас.