Беларуская Служба

Польскі рынак працы непрыязны для маладых маці

14.12.2022 15:39
60% татаў і 30% маці чакае непрыязная рэакцыя начальніка на інфармацыю пра запланаваны адпачынак па догляду за дзіцём.
W rozwoju ważne jest nieustanne odpowiadanie na pytania dzieci
W rozwoju ważne jest nieustanne odpowiadanie na pytania dzieciQilin's prance Filmmaker/ Shutterstock

Паводле апошняга сацыялагічнага даследавання, працуючыя бацькі сутыкаюцца з вялікімі выклікамі падчас працы і яе пошуку. Каб выправіць гэта, неабходныя грунтоўныя змены ў арганізацыйнай культуры польскага бізнесу, вынікае з даследавання Польскага эканамічнага інстытуту, якое цытуе ў сераду, 14 снежня, Rzeczpospolita.

Як мы чытаем, нягледзячы на ​​тое, што за апошнія гады адбылося шмат пазітыўных зрухаў, бацькоўскія абавязкі па-ранейшаму ў асноўным ляжаць на жанчынах, што зніжае іх прафесійную актыўнасць.

Колькасць дзіцячых садкоў і ясляў занадта малая, а рынак працы непрыязна ставіцца да бацькоў маленькіх дзяцей, асабліва да маці. Пра гэта сведчыць вельмі нізкі працэнт жанчын, якія працуюць поўны працоўны дзень – у Польшчы ён складае толькі 7%, у той час як у Швейцарыі, напрыклад, 63%.

Даследаванне Польскага эканамічнага інстытуту паказвае, што каля 40% бацькоў не маюць магчымасці гібкага рэгулявання працоўнага часу, а 50-60% павінны быць даступныя для свайго працадаўцы ненармаваны час. 60% татаў і 30% маці чакае непрыязная рэакцыя начальніка на інфармацыю пра запланаваны адпачынак па догляду за дзіцем, пішуць на старонках газеты Rzeczpospolita.

эж

Беларуская эмігрантка: У Польшчы няма пачуцця страху, якое было ў Беларусі

01.12.2022 16:50
Беларуска з польскімі каранямі сёлета пераехала ў Варшаву, і хаця яе дзецям у Польшчы падабаецца, яна марыць вярнуцца ў вольную Беларусь.

Прэзідэнт Польшчы ўзнагародзіў лідара фонду «Дзіця і сям’я» за дапамогу дзецям з Украіны

02.12.2022 12:31
У Лодзі для дзяцей-сіротаў з Украіны плануюць стварыць украінскія прыёмныя сем’і, каб не паланізаваць маладых украінцаў.