Беларуская Служба

Смог уплывае на заўчасныя смерці мільёнаў людзей у свеце

16.12.2022 08:11
Доўгатэрміновы ўплыў смогу таксама ўплывае на працягласць жыцця.
Аўдыё
  • Смог уплывае на заўчасныя смерці мільёнаў людзей у свеце
.
.JerzyGorecki/pixabay.com/CC0

Апошнія гады ўсе еўрапейскія краіны прыкладалі мноства намаганняў, каб не толькі зменшыць колькасць выкідаў цяплічных газаў і гэтым запаволіць ацяпленне клімату, але таксама палепшыць якасць паветра, асабліва зімою. На жаль, вайна ва Украіне прывяла да эканамічнага і энергетычнага крызісу. Дзяржавы зноў пачалі вяртацца да вугалю, а жыхары спальваць у сваіх катлах недазволеныя рэчы.

На канферэнцыі «Польшча ў смозе – што нас чакае гэтай зімой і як ад гэтага забяспечыцца» парушаліся розныя аспекты праблемы. Прэс-сакратар «Польскай смогавай трывогі» і актывіст кампаніі «Варшава без смогу» Пётр Сяргей свой выступ прысвяціў уплыву смогу на здароўе.

Медыкі не маюць сумневаў, што смог уплывае на многія захворванні. На першым месцы – крывяносная сістэма (інсульты, інфаркты, ішэмія, раптоўнае спыненне сэрца, змена ціску), гэта дыхальная сістэма (астмы і інфекцыі ў дзяцей). 1/3 заўчасных смерцяў, выкліканых кепскай якасцю паверта, тычацца захворванняў дыхальнай сістэмы. Чарговая катэгорыя звязана з нярвовай сістэмай. Гаворка пра заўчаснае старэння нярвовай сістэмы, анатамічныя змены ў мозгу, псіхічныя захворванні.

Пётр Сяргей параўноўвае дыханне смогам з курэннем. Чаму? Справа ў карцэрагенным бензаальфапірэне. Яго колькасць у цыгарэтах дакладна даследаваная, як і вядомая яго колькасць у паветры. Цыгарэтны калькулятар паказвае надзвычай кепскія вынікі.

- Напрыклад, для польскага гораду Пшчына дыханне смогам раўняецца курэнню 6,5 тысяч цыгарэт у год. Гэта прыкладна адна пачка цыгарэт у дзень. Жыхары з найбольш забруджаных мясцовасцяў у Польшчы ўцягваюць 20 цыгарэт штодзённа. Гэта гучыць вельмі кепска, а яшчэ горш, калі мы падумаем, што гэта тычыцца дзяцей і немаўлят. Гэта карцэрагенная субстанцыя, мутагенная, а разам з ёй выступаюць іншыя карцэрагенныя субстанцыі.

Пётр Сяргей расказаў, што штогадовая колькасць смерцяў, выкліканых смогам, на 40-45 тысяч больш, чым смерцяў у выніку ДТЗ.

Наступствы негатыўнага ўплыву смогу на здароўе дзеляцца на дзве катэгорыі: кароткатэрміновыя і доўгатэрміновыя. Кароткатэрміновыя выступаюць пры гэтак званых смогавых эпізодах, калі канцэнтрацыя забруджанняў на працягу некалькіх дзён захоўваецца на ўзроўні больш за 200 мікраграмаў на кубаметр у суткі. Раптоўны рост канцэнтрацыі смогу ў старэйшых людзей ці хранічна хворых здольны на працягу некалькіх дзён нават забраць жыццё (смерці ў выніку праблем з сэрцам і дыхальнай сістэмай).

Доўгатэрміновы ўплыў смогу таксама ўплывае на працягласць жыцця. Пра гэта сведчаць дадзеныя СААЗ, падкрэслівае Пётр Сяргей.

-У цэлым свеце памірае 7 мільёнаў чалавек, больш за 470 тысяч у ЕС і больш за 40 тысяч у Польшчы. Галоўным чынам забруджанае паветра забівае пры дапамозе інфарктаў і інсультаў. Здавалася б, калі мы кажам пра забруджанае паветра, то гаворка пра праблемы з дыхальнай сістэмай. Так, гэта інфекцыі і рак лёгкіх, але калі казаць пра смерці, то гаворка пра інсульты і інфаркты. Гэта галоўнае наступства.

Эксперт адзначае, што забруджанае паветра ўплывае на здароўе ўжо ад нулявога ўзроўню, а не ад верхняй мяжы, якую людзі вызначаюць у нормах. Гэта азначае, што трэба імкнуцца, каб забруджанне паветра было як мага меншым. Чаму гэта так важна?

-Зніжэнне сярэднегадавой канцэнтрацыі смогу на 12 мікраграм на кубаметр, што можа здавацца вельмі малым, гэта ў сярэднім даўжэйшае жыццё на адзін год, – кажа Пётр Сяргей.

Даследаванні не пацвярджаюць, што забруджанае паветра забірае жыццё ў дзяцей. Гэта тычыцца старэйшых асоб, людзей з хранічнымі захворваннямі, асоб пасля інфарктаў і інсультаў. Уплыў забруджанага паветра на дзяцей іншы, кажа эксперт.

-Дзеці на кілаграм цела атрымліваюць большую дозу шкодных субстанцый, паколькі яны меншыя, зімой больш знаходзяцца на вуліцы. Імунная сістэма дзяцей не да канца сфармаваная, а таму яны ў большай рызыцы. А наступствы такія. Кантакт дзяцей са смогам у фазе росту ўплывае на тое, што ў дарослым жыцці яны знаходзяцца ў групе рызыкі захворвання сардэчнай і дыхальнай сістэм. Гэтая рызыка застаецца, яе немагчыма знізіць. Дзеці, якія жывуць у асяроддзі, дзе пануе смог, маюць праблема з развіццём. Яны развіваюцца горш, чым іх аднагодкі, якія жывуць у чыстым паветры.

Добрая навіна ў тым, што змаганне з забруджваннем паветра мае сэнс. Як доказ Пётр Сяргей прывёў даследаванне з Кракава аўтарства прафесар Эвы Чарнабільскай. На працягу дзесяці гадоў яна назірала за 75 тысячамі дзяцей. Дзякуючы паляпшэнню якасці паветра ў Кракаве, што адбылося ў выніку антысмогавага закону, астмай замест 22% дзяцей хварэла толькі 9% (у 2018 годзе).

-Варта змагацца з забруджваннем паветра, бо гэта перакладаецца на заўважальнае паляпшэнне нашага здароўя, – канстатаваў прэс-сакратар «Польскай смогавай трывогі» і актывіст кампаніі «Варшава без смогу» Пётр Сяргей.

слухайце аўдыё

ав


Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце

Смог выклікае шэраг сур'ёзных хвароб

09.12.2022 17:14
Смог з’яўляецца надзвычай небяспечны для здароўя чалавека. Эканамічны крызіс стаў вялікім выклікам, калі казаць пра якасць паветра.