Беларуская Служба

Даследаванне: Больш за 90% пратэснага грамадства адчулі досвед рэпрэсіўнага ціску з боку дзяржавы

17.12.2022 10:25
Цэнтр новых ідэй правёў даследаванне грамадскай думкі, як людзі ацэньваюць падзеі апошніх год, як спраўляюцца з негатыўнымі эмоцыямі.
Аўдыё
  • Складваецца наратыў, што 2020 год – рэвалюцыйны. Сфармаваўся вялікі вобраз, якім можна ганарыцца.
20
20 % рэспандэнтаў патрапілі пад рэпрэсіі персанальнаФота: screenshot

У 2020 беларускае грамадства перажыло адзін з найбольшых траўматычных досведаў апошніх дзесяцігоддзяў. Гэты досвед доўжыцца і сёння, у тым ліку ў фармаце рэтраўматызацыі – кепскія навіны з Беларусі прыходзяць штодня. Якія маштабы траўмы беларускага грамадства?

Метадалогія: апытанне праводзілася ў жніўні гэтага года праз інтэрнэт, было апытана 2 326 чалавек, якія знаходзіліся ў Беларусі.

Даследчыкі прыйшлі да высноў, што 2020 год хоць і быў траўматычны, але не разбуральны. Як паказваюць вынікі апытання, у памяці людзей 2020 застаўся з пазітыўнымі канатацыямі – час гуртавання, вялікіх сэнсаў. У прыватнасці, 2020 год даў людзям магчымасць адчуць сябе годнай нацыяй. Разам з тым маштабнасць рэпрэсій паўплывала на тое, што праз траўму прайшлі ці былі сведкамі траўмы абсалютная большасць з пратэснага сегменту грамадства.

Даследаванне паказала, што досвед часовага пазбаўлення волі вельмі шырокі – пераважная большасць пратэсна настроеных беларусаў мае ў сваім найбліжэйшай атачэнні тых людзей, якія па палітычных матывах тым ці іншым спосабам патрапілі ў «распрацоўку» органаў правапарадку Рэспублікі Беларусь. Няма такіх кантактаў толькі ў 9,5% апытаных. Па палітычных матывах затрымання «без афармлення» – гэта значыць затрымалі і праз нейкі час выпусцілі без якога-небудзь адміністрацыйнага або крымінальнага пакарання – асабіста перажылі 6,5% апытаных. Яшчэ 19,5% указалі, што такія затрыманні адбываліся з членамі іх сем'яў, і 49,0% – з іх знаёмымі, калегамі. Затрыманні з адміністрацыйнымі пакараннямі (штрафы) атрымлівалі 7,0% рэспандэнтаў; 23,7% адзначылі, што такому пакаранню былі падвергнутыя члены іх сямʼі, і 69,1% – знаёмыя і калегі.

– Калі мы гаворым пра маршы – гвалт прымяняўся ў 90 % выпадкаў. Траўма сведкі часам бывае куды больш цяжкая, чым непасрэднае фізічнае ўздзеянне. Досвед медыя траўмы таксама. 30% пражылі гвалт над сабой ці членамі сям’і больш за палову бачылі. За час пратэстаў гвалт у той ці іншай форме бачылі 88 % апытаных.

Нашы дадзеныя паказваюць, што больш за 90% пратэснага грамадства адчулі досвед рэпрэсіўнага ціску з боку дзяржавы. Мы можам гаварыць, што маштабы траўматычнага досведу татальныя, — гаворыць Генадзь Кошунаў, сацыёлаг.

Па словах аўтараў даследавання, людзі моцна стаміліся ад негатыўнага кантэксту. Яны выходзяць з палітычнай, камунікатыўнай сферы, каб паставіць бар’ер, адгарадзіцца ад гэтых перажыванняў. Гэта працуе не толькі ў медыяспажыванні, пра што могуць расказаць медыяменеджары – навіны пра вайну, рэпрэсіі аўдыторыя не хоча чытаць. Але і ў агулам публічнай сферы, напрыклад, нехта свядома адмаўляецца хадзіць на маршы ў эміграцыі, на беларускія канцэрты, каб не перажываць эмоцыі наноў.

Цяпер людзі з пратэснага сегменту ў Беларусі жывуць у стрэсе і страху, «чакаючы, што за імі прыйдуць».

Разам з тым «пратэстныя беларусы» ў большасці сваёй не адчуваюць сябе ахвярамі і не ўпадаюць у «яму траўматычных перажыванняў», яны выбіраюць у асноўным «самазахавальныя» стратэгіі, захоўваючы пры гэтым праактыўныя настроі.

– Складваецца наратыў, што 2020 год – рэвалюцыйны год, калі беларуская нацыя нарадзілася, перакадзіравалася, як заўгодна можна гэта называць. Але сфармаваўся вялікі вобраз, якім можна ганарыцца. Мы гэта гаворым на базе адкрытых пытанняў, калі людзі самі пісалі, што яны думаюць, — гаворыць Генадзь Кошунаў, сацыёлаг.

Задача для палітычных актараў цяпер – рапрацоўваць стратэгіі, трансляваць людзям пазітыўнае бачанне будучыні з апорай на 2020-ты год. Яго не трэба забываць.

Для эфектыўнага пераадолення траўмы нам трэба ведаць, дзе мы выйгралі і ў чым прайгралі, што нас абʼядноўвае і чым мы адрозніваемся, дзе мы ідзем і куды імкнемся – грамадства мае патрэбу ў рэканструкцыі максімальна агульнай для ўсіх комплекснай карціны міру і зацвярджэння сябе ў ёй як паўнавартаснага субʼекта.

вх