Беларуская Служба

У Польшчы фіксуецца велізарны рост інфекцыйных захворванняў

05.01.2023 11:10
Гэта адно з наступстваў пандэмічных абмежаванняў, паясняюць імунолагі.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Capri23auto/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Польшчы фіксуецца велізарны рост выпадкаў не толькі грыпу і грыпападобных інфекцый. Эпідэмічныя дадзеныя паказваюць, што краіна змагаецца з хваляй розных інфэкцыйных захворваньняў, паведамляе «Rzeczpospolita».

Паводле апошніх дадзеных Нацыянальнага інстытута грамадскага здароўя-Нацыянальнага інстытута гігіены, расце колькасць хворых, асабліва на шкарлятыну і воспу, але таксама на венерычныя захворванні.

За ўвесь 2022 год на шкарлятыну захварэлі 12 628 чалавек, годам раней – толькі 2 649. У сваю чаргу летась былі зафіксаваныя 171 480 выпадкаў вятранкі, а годам раней – 57 669. Воспа малпаў у мінулым годзе была пацверджаная ў 213 выпадках.

Іншыя хваробы таксама фіксуюць значны рост. На коклюш захварэла 376 чалавек, годам раней – 182. У Польшчы было таксама тры выпадкі брушнога тыфу, якога раней у краіне не было. У 2022 годзе стафілакок быў выяўлены 125 разоў, у 2021 годзе – толькі чатыры разы. Таксама павялічылася колькасць выпадкаў батулізму з 8 ў 2021 годзе да 15 летась. Пачасціліся таксама выпадкі заражэння вірусамі печані.

Імунолагі паясняюць, што захваральнасць у 2021 годзе была ніжэйшая з-за каранціну. «Калі за апошнія два гады захворванняў было меншым, то зараз назапасілася большая колькасць успрымальных да іх людзей», – кажа імунолаг і эксперт Вышэйшага медыцынскага савета доктар Павел Гжэсёўскі ў размове з выданнем «Rzeczpospolita».

аз

За апошнія 9 дзён зарэгістравана амаль 390 тысяч выпадкаў грыпу і падазрэнняў на грып

04.01.2023 14:54
Зараз мы маем справу з так званай кампенсацыйнай эпідэміяй.