Беларуская Служба

Больш за 4 тысячы польскіх лекараў атрымалі дыплом спецыяліста на льготных умовах

09.01.2023 14:13
Падчас пандэміі тысячы лекараў былі вызваленыя ад часткі іспыту па спецыяльнасці.
Здымак мае ілюстрацыйны характарfernandozhiminaicela/pixabay.com/CC0 Public Domain

Нават тым, хто праваліў вусны экзамен або не падышоў да яго, аўтаматычна выдаваўся дыплом спецыяліста, піша газета «Rzeczpospolita».

Падчас пандэміі ад вуснага іспыту адмовіліся. У выніку больш за 4 тысячы лекараў атрымалі дыплом спецыяліста на льготных умовах. – Сярод іх былі людзі, якія некалькі разоў правалілі вусную частку. Яны не павінны атрымаць дыплом, – кажа ананімны доктар, які з'яўляецца членам прафесійнага самакіравання.

Як паведамляе «Rzeczpospolita», паводле рэгламенту пандэміі, спецыялістамі сталі ажно 82 чалавекі, якія не прайшлі вуснай часткі, і 28 чалавек, якія ўвогуле да яе не падыходзілі.

Намеснік дырэктара Цэнтру медычных экспертызаў Рафал Кубяк, які адказвае за правядзенне дзяржаўнай спецыялізацыі, лічыць, што такое паслабленне строгасці непажаданае з пункту гледжання пацыента. Гэта можа быць небяспечна для яго жыцця і здароўя.

Аднак прадстаўнікі пацыентскіх арганізацый выбіраюць такіх спецыялістаў, а не іх адсутнасць. – Мне, вядома, не падабаецца змякчэнне патрабаванняў, бо гэта можа адбіцца на якасці паслуг, якія аказваюцца. Аднак лепш трапіць да доктара нават з крыху меншымі ведамі, чым бясконца чакаць у чарзе, – каментуе старшыня Федэрацыі польскіх пацыентаў Станіслаў Мацьковяк.

ав