Беларуская Служба

У Швецыі суду прыйшлося вырашаць, каму належыць касмічны камень нязгоды

10.01.2023 17:56
Незвычайная барацьба за метэор яшчэ не закончылася.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/TBIT

У газеце Rzeczpospolita ёсць юрыдычны дадатак. Ён апісвае кур’ёз, які здарыўся ў шведскім судзе. У лістападзе 2020 года ў небе над Швецыяй праляцеў метэарыт. Двое геолагаў, Андэрс Зэтэрквіст i Андрэас Форсберг (Anders Zetterqvist i Andreas Forsberg) адправіліся на пошук касмічнага камня. Яны знайшлі метэарыт вагой у 14 кілаграмаў у цэнтральнай Швецыі. Аднак зямля, на якой прызямліўся камень, належыць графу Ёхану фон Энгестраму (Johan Benzelstierna von Engestrom).

Геолагі вырашылі, што метэор стаў іх уласнасцю, паводле права на кантакт кожнага чалавека з прыродай. Тым часам граф палічыў, што метэор належыць яму, паколькі прызямліўся на яго тэрыторыі.

Спрэчка закончылася ў судзе. Суд гораду Упсалы з аднаго боку заявіў, што нельга ў дадзеным выпадку прымяніць агульнае права на кантакт з прыродай, але, з іншага боку, паводле рашэння суду, метэор – гэта аб’ект рухомай маёмасці без уладальніка, і таму права на яго ўласнасць неабходна аддаць асобам, якія яго знайшлі, гэта значыць, геолагам.

Незвычайная барацьба за метэор яшчэ не закончылася, паколькі граф намераны абскардзіць рашэнне ў судзе вышэйшай інстанцыі. Што цікава, і ён, і геолагі заяўляюць, што хацелі б перадаць камень у музей, але, каб пры ім была таблічка з іменем уладальніка.

нг