Малапольскі ваявода Лукаш Кміта запэўніў, што рэгіён гатовы прыняць турыстаў. Малапольшча – гэта поўдзень Польшчы з адміністрацыйным цэнтрам у Кракаве, рэгіён найперш прываблівае турыстаў, якія абіраюць адпачынак у гарах. Лукаш Кміта гаворыць, што рэгіён паклапаціўся не толькі пра забавы:
– Канікулы, гэта час, калі з аднаго боку мы хочам прапанаваць турыстычныя забавы, а з іншага – бяспеку. Вынікам усіх нашых дзеянняў ёсць гарантаванне бяспекі. Малапольшча – гэта рэгіён вельмі гасцінны, мы добра падрыхтаваліся. Каб прыняць турыстаў і заахвочваем кожнага выбраць адпачынак падчас канікулаў у Малапольшчы.
З пятніцы Закапанэ чакае шмат гасцей і не толькі турыстаў, але і заўзятараў Кубка свету па скачках з трампліна. Усе квіткі на трыбуны Wielka Krokiew раскуплены.
– У бліжэйшыя дні ў Закапанэ і ваколіцы прыедзе больш за сто тысяч чалавек. Таму вуліцы Закапанэ ў суботу і нядзелю будуць патруляваць больш паліцэйскіх.
На тэрыторыі таксама будзе арганізаваны пункт, дзе паліцыя зможа паклапаціцца пра дзяцей, якія згубіліся з дарослымі. Такія сітуацыі ўжо былі. Малапольскі ваявода Лукаш Кміта запэўніш, што ўлады паклапаціліся пра бяспеку. З учора на Падгаллі ідзе моцны снег, гэта значыць што на лыжных трасах будуць добрыя ўмовы для турыстаў і для арганізатараў Кубка свету па скачках з трампліна. Але разам з тым гэта і павялічвае рызыкі сыходу лавінаў, — паведамляе карэспандэнт Польскага радыё Павел Паўліца.
Паводле інфармацыі з Татранскага нацыянальнага парку, у Татрах складаныя ўмовы для турызму. Моцны вецер абцяжарвае рух, асабліва на пікавых участках. Снежнае покрыва разнастайнае, перамяшчэнне ў такіх умовах патрабуе вялікага досведу зімовага горнага турызму і наяўнасці патрэбнага рыштунку, напрыклад, кошак, ледаруба, шлема.
Кіраўнік Татранскай добраахвотнай выратавальнай службы Ян Кшыштаф заклікае бацькоў уважліва планаваць горныя паходы з дзецьмі. Паводле яго слоў, назіраецца рост сямейнага турызму, і бацька часта неабачліва плануюць цяжкія паходы высока ў горы з маленькімі дзецьмі. Летась служба мела некалькі выпадкаў выратавання бацькоў з дзецьмі ў гарах.
Намесніца куратара адукацыі ў Малапольшчы Галіна Цымер паведаміла, што ўсе арганізатары зімовых забаў абавязаныя ўносіць запланаваныя зімовыя лагеры для дзяцей у электронную базу www.wypoczynek.mein.gov.pl. У гэту электронную базу дадзеных ужо ўвайшлі каля 850 арганізатараў зімовых канікул для дзяцей у Малапольшчы, якія будуць наведваць каля 34 тысяч дзяцей.
Для навучэнцаў, якія не скарыстаюцца зімовымі паездкамі, дырэктары школ і органы мясцовага самакіравання падрыхтавалі адпачынак у выглядзе лагераў з дзённым знаходжаннем, такім адпачынкам змогуць скарыстацца больш за 2 тысячы чалавек у Малапольшчы.
Зімовы канікулы ў Польшчы для навучэнцаў з розных ваяводстваў доўжацца з 16 студзеня па 26 лютага.
Паводле PAP / IAR /вх