Беларуская Служба

Вялікая камета набліжаецца да Зямлі

12.01.2023 12:41
Чакаецца, што ў канцы студзеня – пачатку лютага камета будзе бачная ўсю ноч у ваколіцах палярнай зоркі.
Ілютрацыйны здымакshutterstock.com/Marko Aliaksandr

Камета C/2022 E3 ZTF набліжаецца да Зямлі і сёння яна дасягнула перыгелія, то бок, самай блізкай адлегласці да Сонца. Вельмі верагодна, што праз некалькі тыдняў мы зможам убачыць камету няўзброеным вокам або з дапамогай простага абсталявання.

Астраном доктар Пётр Вітэк кажа, што камета будзе бліжэй за ўсё да нашай планеты на мяжы студзеня і лютага. Тады будзе самы лепшы час для назірання за ёй:

- Нягледзячы на тое, што сёння самая блізкая адлегласць да Сонца і камета будзе наймацней разагрэтай і найбольш актыўнай, то гэта яшчэ не будзе самы лепшы момант для назірання. Камета будзе пастаянна набліжацца да Зямлі і найменшую адлегласць дасягне 1-2 лютага.

Камета E3 ZTF знаходзілася паблізу нашай планеты вельмі даўно. Магчымасць убачыць яе зноў можа ўжо больш не з'явіцца, кажа Пётр Вітэк:

-Гэтая камета, верагодна, апошні раз наблізілася да Сонца кала 50 тыс. гадоў таму, то бок яе вельмі даўно тут не было. Калі апошні раз камета знаходзілася блізка Сонца, то на Зямлі жылі неандэртальцы і дзянісаўцы.

Чакаецца, што ў канцы студзеня – пачатку лютага камета будзе бачная ўсю ноч у ваколіцах палярнай зоркі. Для яе назірання дастаткова бінокля, але ёсць верагоднасць, што мы зможам убачыць камету няўзброеным вокам.

IAR/яс