Падарожнічаючы па Польшчы, мы часам сустракаем таблічкі з папярэджаннем, што тэрыторыя заражаная амерыканскім гнільцом пчол.
Гэта вельмі небяспечная і вельмі заразная хвароба пчол. Яна палягае на тым, што бактэрыі Paenibacillus larvae заражаюць і забіваюць лічынак і пчаліны расплод. Вельмі цяжка знішчыць гэтую бактэрыю, бо яна можа заставацца актыўнай больш за 35 гадоў, а тэмпература 100 С забівае яе толькі праз 5 дзён.
Амерыканскі гнілец настолькі заразны, што ёсць краіны, дзе заражаных пчол проста спальваюць разам з вуллём, а пчаляру выплачваюць кампенсацыю.
Вучоныя Інстытута лесазнаўства Беластоцкага тэхналагічны ўніверсітэта распрацавалі лячэбную субстанцыю для барацьбы з амерыканскім гнільцом на аснове экстрактаў, атрыманых з тонкіх бярозавых галінак.
Вынаходніцтва дазваляе апрацоўваць заражаныя лічынкі замест спальваць пчаліныя сем'і разам з вуллямі.
Беластоцкія вучоныя запатэнтавалі гэтую субстанцыю і спосаб яе атрымання.
яс