Але работа па адмене ў заканадаўстве пакарання за службу ва ўкраінскім войску яшчэ далёкая ад завяршэння.
Дзве тысячы злотых – такую суму штомесяц будуць атрымліваць дзеці палякаў, якія загінулі ў баях ва Украіне. Як стала вядома «Плюс Мінус» Rzeczpospolita, прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі вырашыў прызначыць спецыяльныя пенсіі, на якія, згодна з законам, чалавек мае права ў «асабліва абгрунтаваных выпадках». Рашэнне прынятае пасля чарговай смерці сярод палякаў, якія ваююць за Украіну. Цяпер вядома, што ва Украіне загінулі чацвёра грамадзян Польшчы. Не ў кожнага з іх засталіся сіротамі дзеці, але ёсць і такія выпадкі. Грошы будуць выплочваць да паўналецця або заканчэння школьнай адукацыі.
«Гэта не толькі значная фінансавая падтрымка семʼяў, але і важны сімвалічны жэст. Дагэтуль палякі, рызыкуючы жыццём у барацьбе з расійскай інвазіяй, не маглі адчуць, што польская дзяржава да іх ставіцца як да герояў. Наадварот – як да злачынцаў, якіх у любы момант могуць пасадзіць», піша Rzeczpospolita.
вх