Беларуская Служба

Дзень прыбіральні. Чаму гэта важны дзень?

19.11.2023 08:02
Аказваецца, што велізарная колькасць людзей на планеце не мае доступу да звычайных туалетаў. 
Аўдыё
  • Дзень прыбіральні. Чаму гэта важны дзень
Паўднёвы Суданфота: PAH

19 лістапада адзначаецца Дзень прыбіральні. Будаўнікам каналізацыі трэба ставіць помнікі, бо яны ўнеслі вялікі ўклад у развіццё гарадоў і цэлых рэгіёнаў, у абарону тысяч людзей ад смяротных хвароб і жыцця ў зневажальных для годнасці ўмовах. 

У цэлым свеце амаль 2 мільёны чалавек карыстаюцца імправізаванымі прыбіральнямі ці ўвогуле не маюць да іх доступу. Калі б гэтыя людзі сталі ў чаргу, то яна акружыла б Зямлю 29 разоў. Больш за палову папуляцыі спраўляюць фізіялагічныя патрэбы на адкрытай прасторы. Сярод месцаў, дзе доступ да прыбіральняў адзін з найбольш складаных, ёсць Паўднёвы Судан.

Пошук прыбіральні ў Паўднёвым Судане – гэта сапраўды велізарны выклік. 60% насельніцтва краіны не мае адпаведнага доступу да туалетаў, расказвае Дар’я Вражэнь з дабрачыннай арганізацыі Польская гуманітарная акцыя (PAH). Яна тлумачыць, што гэта азначае для жыхароў гэтай краіны:

-Перш за ўсё гэта мае катастрафічны ўплыў на здароўе. Спаражненне на адкрытай прасторы прыводзіць да таго, што бруд пераносіцца, напрыклад, на абутку ў дамы. Бактэрыі пераносяць і насякомыя. У выпадку паводак, якія ў Судане выступаюць пяты год запар, адходы перамешчаюцца з вадой і пераносяцца далей. Адсутнасць магчымасці памыць рукі пасля спраўлення фізіялагічных патрэбаў у краінах глабальнага поўдня выклікае розныя хваробы, якія ў тых умовах з’яўляюцца смяротнымі. Гэта дыярэя, халера і інш. Сусветная арганізацыя аховы здароўя падлічвае, што хвароба брудных рук, якая пераносіцца праз брудную ваду, выклікае 1/3 смерцяў краін глабальнага поўдня. Таму адсутнасць доступу да туалетаў – гэта вялікая праблема ў галіне здароўя.

Другі аспект – гэта аспект бяспекі і годнасці, працягвае Дар’я Вражэнь. Хоць прыбіральні служаць здароўю і гігіене, то яны таксама дапамагаюць вярнуць годнасць і даць бяспеку, асабліва жанчынам, якія ў Паўднёвым Судане вельмі часта становяцца ахвярамі сексуальных злачынстваў.

-Уявіце сітуацыю, што каля дому няма прыбіральні. У такім выпадку жанчыны і дзяўчынкі вымушаныя ісці ў буш, каб справіць патрэбу. Па дарозе на іх часта нападаюць і, на жаль, гвалтуюць. А трэцім фундаментальным аспектам з’яўляецца адукацыя. Вучням, якія ў Паўднёвым Судане атрымалі шанец, каб вучыцца ў школе, патрэбныя прыбіральні, каб заставацца ў школе. І зноў асаблівую ўвагу трэба зрабіць на сітуацыю дзяўчат. У афрыканскіх краінах мы маем дачыненне з такой з’явай як менструальная беднасць. Гэта сітуацыя, калі ў жанчын і дзяўчат няма доступу да асноўных сродкаў гігіены, пракладак, але таксама туалетаў. Калі дзяўчына ў часе менструацыі не ідзе ў школу, бо там няма туалета, то яна застаецца дома і не вучыцца. З часам яе прабелы ў адукацыі на столькі вялікія, што яна выпадае з сістэмы адукацыі. Такую дзяўчыну таксама хутка выдаюць за муж. І такім чынам мы маем дачыненне з заклятым колам беднасці, – расказвае Дар’я Вражэнь.

Кепскі доступ да прыбіральні агульна пагаршае дабрабыт людзей, яго сацыяльнае і эканамічнае развіццё, гаворыць працаўніца Польскай гуманітарнай акцыі. Маецца на ўвазе страх перад сексуальным насіллем ці страх страты адукацыі.

Таксама Дар’я Вражэнь дадае, што правільная ўтылізацыя адходаў прадухіляе забруджанне навакольнага асяроддзя.


Польская гуманітарная акцыя капае студню ў Паўднёвым Судане Польская гуманітарная акцыя капае студню ў Паўднёвым Судане

Чаму ў Паўднёвым Судане доступ да туалетаў такі складаны?

-Паўднёвы Судан гэта краіна, якая апошнія дэкады знаходзіцца ў сталым збройным канфлікце. Акрамя таго апошнімі гадамі там штогод адбываюцца паводкі, якія знішчаюць гэтую краіну. У самім Судане ёсць 2,2 мільёны ўнутраных перасяленцаў, гэтыя людзі пастаянна па нейкіх прычынах вымушаныя перасяляцца, ці то насілле, ці то змены клімату, якія выклікаюць паводкі. Людзям у такой сітуацыі ў першую чаргу трэба даць доступ да вады і харчавання, а пытанне туалетаў у першай фазе крызісу сыходзяць на другі план. Думаю, сем’і, якія трацяць дах над галавой, гаспадарчую жывёлу, а маюць толькі жыццё, не задумваюцца над тым, што можа трэба было б пабудаваць прыбіральню. Гэта таксама вынік адсутнасці адукацыі, – тлумачыць экспертка.

Адна з важнейшых задач, якую Польская гуманітарная акцыя рэалізуе ў Паўднёвым Судане, гэта менавіта адукацыя лакальнай супольнасці. Акрамя таго, што арганізацыя вучыць мясцовых, як будаваць прыбіральні з лакальных матэрыялаў, таксама ў рамках кожнай місіі, звязанай з вадой і прыбіральнямі, абучаюць гэтак званых папулярызатараў гігіены. Такія папулярызатары ходзяць ад дому да дому і вучаць, як правільна карыстацца прыбіральняй, мыць рукі, ачышчаць ваду, правільна захоўваць прадукты харчавання. Гэта сапраўды дапамагае, пераконвае Дар’я Вражэнь:

-Я была ў супольнасці, якой мы дапамаглі ў рамках вялікай праграмы UNICEF. Яны расказвалі, што перад тым, як паразмаўлялі з працаўнікамі Польскай гуманітарнай акцыі, яны не ведалі, што дзеці хварэюць з-за брудных прадуктаў харчавання, а цяпер, калі ёсць туалет, то дзеці хварэюць значна радзей. Гэта вельмі малыя рэчы, але якія выклікаюць велізарныя змены. Вядома, калі жанчына мае канфідэнцыяльнасць, не баіцца карыстацца туалетам, дзеці хварэюць радзей, то ёсць час на больш важныя рэчы: працу, адукацыю, адпачынак.

Паўднёвы Судан Паўднёвы Судан

Акрамя адукацыі на тэму гігіены Польская гуманітарная акцыя ў Паўднёвым Судане падтрымлівае грамадства ў эфектыўнай вытворчасці ежы. Арганізацыя распаўсюджвае насенне, сельскагаспадарчыя прылады і абсталяванне для паліву сельскагаспадарчых культур, ініцыюе дзейнасць палявых сельскагаспадарчых школ.

Мэтай дзейнасці Польскай гуманітарнай акцыі з'яўляецца як рэагаванне на неадкладныя патрэбы, так і павышэнне ўстойлівасці грамадства да будучых крызісаў.

ав

слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце