Беларуская Служба

Навукоўцы ў Сілезіі распрацавалі сучасны сканер ран

11.01.2024 16:53
Прылада выкарыстоўвае бачныя выявы, інфрачырвоныя і трохмерныя дадзеныя і на іх аснове дапамагае стварыць карцінку раны і тканак вакол яе.
РанаShutterstock/TommyStockProject

Навукоўцы Сілезскага тэхналагічнага ўніверсітэту распрацавалі сучасны сканер ран. Яго задача заключаецца ў дыягностыцы ран, якія цяжка загойваюцца, у тым ліку ў хворых дыябетам, пасляаперацыйных ранаў.

Прылада адрозніваецца ад прысутных на рынку тым, што працэдура фіксацыі дадзеных максімальна спрошчаная. Сканер падключаецца да кампʼютара па бесправадной сетцы, сканаванне не балючае для пацыента. Прылада выкарыстоўвае бачныя выявы, інфрачырвоныя і трохмерныя дадзеныя і на іх аснове дапамагае стварыць карцінку раны і тканак вакол яе.

«Сканер невялікі па памеры. Ён не большы за фен», – кажа доктар Ян Юшчык, дацэнт кафедры медыцынскай інфарматыкі Сілезскага тэхналагічнага ўніверсітэту.

Распрацоўка сканера пачалася каля 7 гадоў таму. Прататып ужо праходзіць практычныя выпрабаванні.

- Такім чынам доктар, які лечыць пацыента з ранай, якая цяжка загойваецца, мае магчымасць больш дакладна маніторыць працэс лячэння праз вызначэнне поля раны і назірання за тым, ці яна павялічваецца, ці змяншаецца.

Сканер распрацоўваецца ў партнёрстве з прыватнай кампаніяй, якая хоча вывесці яго на рынак. Апарат не выкарыстоўвае шкоднага для пацыента выпраменьвання.

яс

Больш на гэтую тэму: Навука і тэхніка