У крызіснай сітуацыі дзяржава не зробіць усяго за кожнага грамадзяніна, таму трэба быць гатовым пражыць хаця б тры дні без дапамогі дзяржаўных структураў, перасцерагае ў размове з PAP намеснік кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы.
Веслаў Леснякевіч успомніў, пра падрыхтоўку «крызіснага даведніка», які распрацоўваецца па ўзоры шведскага аналога. «Аказалася, што больш за 90 працэнтаў грамадзян Швецыі станоўча ставяцца да гэтага даведніка, і мы спадзяёмся, што такі ж прыём будзе і ў Польшчы», - адзначыў віцэ-кіраўнік польскага МУС.
Ён таксама папярэдзіў, што ў крызіснай сітуацыі дзяржава не будзе выручаць грамадзян ва ўсіх неабходных дзеяннях. «Давайце будзем гатовыя па сваіх магчымасцях пражыць без дапамогі дзяржструктур хаця б трое сутак. Хай у кожнага будзе запас вады, неабходных медыкаментаў, сродкаў гігіены, ежы, асвятленне, якое будзе працаваць без сеткі, зараджаныя паўэрбанкі. Хай будзе і транзістарнае радыё – мы ўжо забыліся пра тое, што часам, гэта можа быць адзіная крыніца інфармацыі», - нагадаў палітык.
«Грамадзянская абарона - гэта не толькі чаканне дапамогі, якую павінны гарантаваць дзяржаўныя структуры. Кожны з нас у духу адказнасці за сябе і сваю сям'ю стварае сваю ўстойлівасць ад пагрозаў», - нагадаў намеснік кіраўніка Міністэрства ўнутраных спраў і адміністрацыі Веслаў Леснякевіч.
аз