Беларуская Служба

Большасць кліматолагаў схіляецца да таго, што будзе ўсё цяплей

19.07.2019 14:34
Гаворка ідзе пра рост сярэдняй тэмпературы ў часы халодных пор году.
Аўдыё
 .
Ілюстрацыйны здымак.ejaugsburg/pixabay.com/CC0

Нямецкія навукоўцы агучылі вынікі даследавання, вывады якіх наступныя: да 2050 году ў найбуйнейшых гарадах свету навукоўцы прагназуюць катастрафічны рост тэмпературы, які можа выклікаць трагічныя наступствы. Даследаваліся 520 найбуйнейшых гарадоў у свеце. Самыя вялікія змены будуць тычыцца гарадоў з паўночнага паўшар’е, у тым ліку Варшавы. У выпадку польскай сталіцы навукоўцы пішуць, што сярэдняя тэмпература вырасце на 2,4 градусы.

Томаш Разбіцкі з Кафедры метэаралогіі і кліматалогіі Сельскагаспадарчага ўніверсітэту ў Варшаве гаворыць, што нават у перспектыве 20 гадоў такі рост тэмпературы – гэта шмат.

Т. Разбіцкі: Кліматычныя змены напэўна азначаюць, што сярэдняя тэмпература будзе расці, прынамсі на паўночным паўшар’і. Тут больш сушы, больш гарадоў, жыве больш людзей. У гэтым галоўная прычына таго, што для гэтай геарафічнай шыраты прагназуецца пацяпленне. Прычым з кожнымі прагнозамі справа выглядае як з прагнозамі надвор’я. Цяжка прадбачыць, што будзе праз тыдзень. Тым больш цяжка прадугледзець на колькі праўдападобнымі з’яўляюцца сцэнары праз дзясяткі гадоў. Такі сцэнар напэўна магчымы, але не абавязкова можа быць рэалізаваны.

Большасць кліматолагаў схіляецца да таго, што будзе ўсё цяплей – прызнае наш эксперт.

Т. Разбіцкі: Гэта не азначае, што цяплей будзе заўсёды. Гэта таксама не азначае, што тэмпература будзе стала расці, ці будуць скачкі. Сярэдняя тэмпература напэўна будзе вышэйшай. Хутчэй за ўсё, тэмпературы халодных пор году будуць вышэйшыя. Але не азначае, што цяплей будзе заўсёды і што ў нас будзе афрыканская спёка, ці суша як на Сахары.

Не кожны ведае, што, паводле навукі аб клімаце, ёсць шэсць пор году.

Т. Разбіцкі: Пераходныя поры году менш бачныя. У такіх выпадках гаворыцца пра кантыненталізацыю клімату. Бо ў кантынентальным клімаце ёсць дзве дамінуючыя пары году. Вельмі хуткі пераход, 2-3 тыдні, з зімы да лета. У сваю чаргу ў пераходным клімаце (Польшча) ёсць пераходныя пары году. Яны ў некаторыя гады могуць быць больш выразныя, даўжэйшыя, а ў некаторых адзінкавых гадах могуць знікаць.

Змена клімату – гэта з’ява несумнеўная. Паводле нашага госця, пра наступствы зменаў клімату розныя асобы будуць расказваць і ацэньваць па-рознаму.

Т. Разбіцкі: Залежыць, хто расказвае пра змены клімату. Клімат складваецца ў першую чаргу з атмасферы, але таксама з акіянаў, гідрасферы, грунтовых водаў, крыясферы, біясферы іх узаемных адносін. Сама атмасфера, калі казаць пра тэмпературу, будзе расці. У сваю чаргу наступствы гэтых змен іншыя будуць для крыясферы, то бок для лёду, іншыя для гідролагаў, частата паводак, яшчэ іншыя будуць для леснікоў, якія займаюцца лесам, ці займаюцца зямельнымі ўгоддзямі. Усё залежыць ад таго, хто кажа і ў якім кантэксце. Я сустрэўся з такім меркаваннем: калі будзе цяплей, то гэта добра, расліны будуць расці, у атмасферы будзе больш дыяксіду вугляроду, а ў паветры для раслін будзе больш угнаенняў. У гэтым плане сапраўды так. Але з іншага боку, калі будзе цяплей, то прыйдуць да нас хваробы і насякомыя, якія гэтыя лішкі плёнаў знішчаць. І ў выніку з’ява будзе некарысная. Гэта шматбаковае пытанне.

Згаданы на пачатку рапарт гаворыць пра прагнозы на 2050 год. Ці звычайныя людзі павінны нечага баяцца ў сувязі з гэтым?

Т. Разбіцкі: Паводле мяне, мы на гэта не маем асаблівага ўплыву. Такая змена наступіла. Лічыцца, што крытычным быў пералом 80 і 90-х гадоў. Яна ёсьць і яна будзе працягвацца. Ці баяцца? Баяцца – гэта пэўна кепская слова. Напэўна трэба да яе адаптавацца. Інакш трэба адаптавацца ў гідралагічных справах – часцейшых паводках, часцейшых сітуацыях, калі стан вады ў вадаёмах будзе нізкім. Інакш трэба пераставіцца ў выпадку сельскай гаспадаркі, а яшчэ інакш у выпадку аховы здароўя.

ав

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце