Беларуская Служба

Рух Zero Waste не вымагае радыкальнасці

05.06.2020 10:15
Гэтак званая піраміда zero waste мае пяць прынцыпаў.
Аўдыё
  • Рух Zero Waste не вымагае радыкальнасці

Рух Zero Waste імкнецца да таго, каб максімальна абмежаваць колькасць непатрэбнага смецця. Гэтак званая піраміда zero waste мае пяць прынцыпаў.

Першы прынцып – гэта адмова. Адмовіцца ад таго, што нам непатрэбнае. Напрыклад, ад пробніка, які раздаюць у крамах.

Другім крокам з’яўляецца абмяжоўванне таго, што непатрэбнае. У пэўным сэнсе гэта мінімалізм. У рамках другога прынцыпу, можна пазбавіцца ад непатрэбных рэчаў дома, трэба старацца не марнаваць ежы, электраэнергіі, вады. Трэці крок – гэта шматразовае ўжыванне таго, што ўжо ёсць.

Чацвёрты пункт – гэта перапрацоўка таго, ад чаго не ўдалося адмовіцца, абмежаваць, ці паўторна выкарыстаць. І апошняе – кампаставанне. Да пяці прынцыпаў можна дадаць яшчэ два: рамантуй і вучыся жыць свядома (памятай, што твае спажывецкія выбары і тое, як ты праводзіш вольны час, уплываюць на навакольнае асяроддзе).

Некаторым можа здавацца, што такі стыль жыцця вымагае ад іх радыкалізму? Ці сапраўды гэта так? Ці дастаткова пачаць ад малых рэчаў? З гэтымі пытаннямі мы звярнуліся да сузаснавальніцы Польскага таварыства Zero Waste Малгажаты Гэнцы.

-Напэўна маленькія крокі з’яўляюцца самымі каштоўнымі. Нават адна змена сваіх навыкаў з’яўляецца важнай і прыводзіць да абмежавання колькасці смецця. Падумайце пра торбы з матэрыялу, якія замяняюць політэленавыя пакеты. Колькасць аднаразовых пакетаў, якія ўжываліся ва ўсім свеце ішла ў мільярдах. Цяпер гэтую лічбу ўдалося абмежаваць. Такая шматразовая торба – гэта тое, што кожны з нас мае ў сваім доме. Толькі трэба ёй карыстацца. Гэта вельмі простая змена, якая не вымагае дадатковых фінансаў. Але яна адыгрывае велізарную розніцу для таго, якую колькасць смеццяў мы вырабляем. Такі невялікі крок можа зрабіць шмат, паколькі вучыць нас акрэсленым паводзінам, па-другое, мы даем добры прыклад іншым.

Якія яшчэ невялікі крокі можна зрабіць, каб наблізіцца да zero waste? Малгажата Гэнца прапануе адмовіцца ад вады ў пластыкавых бутэльках.

-Па-першае, прапаную піць ваду з крану. У Польшчы яна цудоўнай якасці, свежая і карысная для здароўя. Гэта сапраўдны скарб. І тут варта ўзгадаць, што Польшчы пагражае сур’ёзная засуха. Таму трэба цешыцца, што з нашых кранаў льецца такая добрая вада. Дастаткова мець стальны кубак ці тэрмас і піць з іх. На маю думку, гэта нешта, што мы павінны вельмі цаніць. Гэтыя змены не толькі не вымагаюць дадатковых коштаў, але даюць немалыя ашчаднасці. Ваду, якую мы купляем у пластыкавых бутэльках, амаль у 100 разоў даражэйшая, чым вада з крану.

Малгажата Гэнца нагадвае, што ў пэўным сэнсе zero waste – гэта мінімалізм.

-У прынцыпе, zero waste заключаецца ў тым, каб уводзіць розныя змены пры дапамозе рэчаў, якія ў нас ужо ёсць. Не купляць новых гаджэтаў, толькі выкарыстоўваць тое, што ёсць дома. Гэта слоікі, якія можна памыць і выкарыстоўваць для нечага іншага. Напрыклад, робячы пікнік па-за домам можна ўзяць нож і відэлец з дому, канешне, можна купіць спецыяльны шматразовы набор, але гэта не абавязкова.

Ці з гадамі папулярнасць ідэі нулявых адкідаў вырасла?

-Калі ў 2019 годзе мы пачыналі дзейнасць у большым маштабе, як Польскае таварыства Zero Waste, арганізоўвалі першыя агульнапольскія адукацыйныя акцыі, то зацікаўленне было мінімальным. Нашую дзейнасць ацэньвалі, як радыкальную. Яе не да канца разумелі. Цяпер, на працягу некалькіх гадоў аказалася, што мала хто не чуў, што такое zero waste. Часамі назва можа ўводзіць у зман. Некаторым здаецца, што назва zero waste азначае нуль смецця, што галоўнае, каб не пакідаць смецця. Але насамрэч гаворка пра нулявое марнаванне. Аказалася, што zero waste з’яўляецца рухам, які праходзіць праз цэлы свет. Кожны дзень да нас далучаюцца дзясяткі новых людзей. Zero waste магчымае для кожнага, нягледзячы на ўзрост, на здароўе, багацце, адукацыю, месца пражывання. Кожны можа быць zero waste, і, вельмі праўдападобна, многія слухачы ўжо рэалізоўваюць гэтую ідэю, але, можа, яшчэ не да канца гэта ўсведамляе.

Рух Zero Waste, з аднаго боку, не з’яўляецца нечым новым, бо ён абапіраецца на гісторыі экалогіі. Аднак, яго вялікая папулярнасць пачалася ад кнігі і блога Бэі Джонсан, якая стала «гуру» цэлага руху. Жанчына з сваёй сям’ёй (4 чалавекі) за год выпускае паўлітровы слоік адходаў. Яна ездзіць па свеце, праводзіць натхняльныя лекцыі і сустрэчы. Там дзе Бэа Джонсан пабывала, паяўляліся арганізацыі, друкаваліся кнігі. Падобным чынам было і з Польшчай, куды Бэа прыехала ў 2018 годзе.

ав

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце