Беларуская Служба

Балігруд – гарадок з танкам на галоўнай плошчы (ФОТА)

28.08.2020 16:05
У парку на галоўнай плошчы вёскі стаіць танк Т-34.
Аўдыё
  • Балігруд – вёскa ў Падкарпацкім ваяводстве, то бок на паўднёвым усходзе Польшчы.
,  -34      .
Балігруд, танк Т-34 у парку на галоўнай плошчы вёскі.Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Сёння я запрашаю ў Балігруд (Baligród) – вёску ў Падкарпацкім ваяводстве, то бок на паўднёвым усходзе Польшчы. Яна распаложаная ў 20 кіламетрах ад гораду Леска (Lesko). Балігруд – гэта маляўнічае месца, адно з цікавейшых у гoрах Бяшчадах.

Балігруд. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Балігруд. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Балігруд хутчэй за ўсё быў заснаваны на пачатку XVII стагоддзя. Яго ўласнікам да другой паловы XVIII стагоддзя была сям’я Баляў, гербу Гоздава. Балігруд, які размяшчаўся на папулярным гандлёвым шляху ў Венгрыю, меў добрыя ўмовы для развіцця і нейкі час славіўся выдатнымі кірмашамі.

Балігруд, крыж на ваенных могілках. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Балігруд, крыж на ваенных могілках. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Пазней гарадок прыйшоў у заняпад і яшчэ да 1915 года страціў свае гарадскія правы.
Мясцовыя жыхары неаднойчы дэманстравалі свае патрыятычныя пачуцці. Яны актыўна падтрымлівалі паўстанне 1863 года. Напрыклад, 12-гадовы Ян Фелікс Біліньскі быў адным з самых маладых паўстанцаў.

Балігруд, Успенскaя грэка-каталіцкaя царквa з 1829 года. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Балігруд, Успенскaя грэка-каталіцкaя царквa з 1829 года. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Дарэчы, узброеныя канфлікты не абміналі Балігруда. Падчас Першай сусветнай вайны ў рэгіёне адбываліся працяглыя баі паміж рускімі і аўстра-венгерскімі войскамі за Ужоцкі і Лупкоўскі перавалы. Асабліва цяжкія баі прайшлі ў сакавіку 1915 года. Падчас іх горад вельмі моцна пацярпеў.

Балігруд, габрэйскія могілкі. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Балігруд, габрэйскія могілкі. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

У сваю чаргу ў верасні 1939 года кантроль над горадам захапілі нямецкія войскі. Большасць пасад у нямецкай акупацыйнай адміністрацыі займалі ўкраінцы, а польскае насельніцтва падвяргалася пераследу. Восенню 1942 года немцы вынішчылі мясцовых габрэяў. Акупанты вывезлі ў Заслаў недалёка ад Санока і забілі 880 чалавек.

Балігруд, габрэйскія могілкі. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Балігруд, габрэйскія могілкі. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Мясцовых жыхароў пераследавалі таксама падраздзяленні УПА. У жніўні 1944 года  ўкраінскія нацыяналісты напалі на гарадок. 42 палякі былі забітыя, а частка будынкаў спаленая.

У выніку ваенных дзеянняў і сутычак з УПА Балігруд быў часткова знішчаны, а частка ягоных жыхароў забітая. Жаўнеры, якія тут дыслакаваліся, называлі горад не Балігрудам, а Дыяблігрудам, паколькі падчас акупацыі немцы выбрукавалі частку мясцовага рынку надмагільнымі плітамі з мясцовых габрэйскіх могілак.

Балігруд, габрэйскія могілкі. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Балігруд, габрэйскія могілкі. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

28 сакавіка 1947 года паблізу Балігруда па дарозе ў Цісну, жаўнеры УПА забілі генерала Караля Свярчэўскага.

Гарадок доўга лячыў свае „пасляваенныя раны” і пачаў адбудоўвацца толькі ў пачатку 1960-х гадоў. У цяперашні час гэта развіты гандлёвы цэнтр рэгіёна. Захаваная гарадская планіроўка з вялікай прамавугольнай рынкавай плошчай з’яўляецца амаль адзіным доказам яго мінулага гарадскога характару.

Балігруд, танк Т-34 у парку на галоўнай плошчы вёскі. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Балігруд, танк Т-34 у парку на галоўнай плошчы вёскі. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Дарэчы, у парку на згаданай плошчы стаіць танк Т-34. Ён замяніў размешчаны там раней танк Т-70. Гісторыя балігрудскага Т-70 была давoлі цікавая. Танк быў выпушчаны ў 1942 годзе, а яго ваенная гісторыя невядомая. Пасля вайны яго выкарыстоўвалі ў аператыўных дзеянняў супраць войскаў УПА.

Балігруд, танк Т-34 у парку на галоўнай плошчы вёскі. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Балігруд, танк Т-34 у парку на галоўнай плошчы вёскі. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Падчас баёў ля Яблоньскай Гуры (Jabłońska Góra), на ўсход ад дарогі Балігруд-Цісна, машына была збітая і згарэла. Пазней адрамантаваная стаяла на пастаменце на рынкавай плошчы ў Балігрудзе ажно да 1975 года, калі яна прыцягнула ўвагу афіцэраў Ваеннай акадэміі бранятанкавых сіл у Познані. Вайскоўцы высока ацанілі гістарычную каштоўнасць танка і забралі яго ў Музей бранятанкавай зброі Цэнтра навучання Сухапутных войскаў. Адрамантаваны танк з’яўляецца адным з галоўных экспанатаў музейнай установы.

У сваю чаргу, рынак у Балігрудзе ў 1970-х гадах атрымаў кампенсацыю ў выглядзе танка Т-34, які можа менш каштоўны, чым Т-70, але па сённяшні дзень прыцягвае турыстаў у мястэчка.

Балігруд, Успенскaя грэка-каталіцкaя царквa з 1829 года. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Балігруд, Успенскaя грэка-каталіцкaя царквa з 1829 года. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Балігруд – гэта прыклад мястэчка, у якім побач пражывалі прадстаўнікі розных веравызнанняў - католікі, грэкакатолікі і габрэі, якія на пачатку XVII стагоддзя складалі большасць насельніцтва вёскі. Ужо ў 1870 годзе мясцовая габрэйская абшчына стала незалежнай ад Леска. У гэты перыяд габрэі дамінавалі ў эканамічнай сферы мястэчка. На пачатку XX стагоддзя ў Балігрудзе была пабудаваная сінагога, якая згарэла ў 1960 годзе.

Балігруд, Успенскaя грэка-каталіцкaя царквa з 1829 года. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Балігруд, Успенскaя грэка-каталіцкaя царквa з 1829 года. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Балігруд быў таксама сядзібай грэка-каталіцкага дэканата, які ахопліваў больш за дзесяць парафій і дзейнічаў да акцыі перасялення мясцовых жыхароў у 1947 годзе.

Балігруд, стары касцёл  Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Балігруд, стары касцёл Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Самастойна каталіцкая парафія ў Балігрудзе была заснаваная ў 1872 годзе. Раней мясцовыя катoлікі былі вернікамі суседняй парафіі Гочэв(Hoczew). У 1879 годзе ў мястэчку адбылася кансекрацыя новага касцёла Непакалянага зачацця Найсвяцейшай Марыі Панны. Падчас Першай сусветнай вайны загінуў пробашч парафіі Ян Пашэк. У сваю чаргу 42 палякі, забітыя жаўнерамі УПА ў 1944 годзе, былі затрыманыя падчас імшы ў гэтай святыні. У 1951 годзе Караль Вайтыла, пазней Папа рымскі, падчас вандроўкі па Бяшчадах служыў у Балігрудзе святую імшу. У цяперашні час мясцовыя вернікі моляцца ў новай святыні, а стары касцёл стаў пахавальнай капліцай.  

У Балігрудзе варта паглядзець таксама:

- Успенскую грэка-каталіцкую царкву з 1829 года, якая закрытая з 1947 году. Зараз яна на рамонце. Да 1980-х гадоў будынак выкарыстоўваўся як склад. У 1985 годзе царква была ўнесеная ў спіс помнікаў даўніны.

Балігруд, Успенскaя грэка-каталіцкaя царквa з 1829 года. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Балігруд, Успенскaя грэка-каталіцкaя царквa з 1829 года. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

- Падмуркі зямных умацаванняў замка Баляў;

Балігруд, габрэйскія могілкі. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Балігруд, габрэйскія могілкі. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

- Унесеныя ў спіс помнікаў даўніны габрэйскія могілкі, на якіх захаваліся 50 надмагілляў. Найстарэйшае з іх датуецца 1716 годам.

Вайсковыя могілкі, Балігруд. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Вайсковыя могілкі, Балігруд. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

-Вайсковыя могілкі, дзе пасля заканчэння Другой сусветнай вайны былі пахаваныя польскія жаўнеры. У сваю чаргу ў 1953 годзе могілкі былі пашыраныя на частку, дзе былі пахаваныя эксгумаваныя астанкі савецкіх жаўнераў, якія загінулі ў рэгіёне падчас барацьбы з нямецкім акупантам. Агулам на ваенных могілках у Балігрудзе пакояцца астанкі больш за 5 тысяч, у асноўным неідэнтыфікаваных жаўнераў.

Вайсковыя могілкі, Балігруд. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ Вайсковыя могілкі, Балігруд. Photo: Anna Zadrożna/Redakcja Białoruska/PRdZ

Анна Задрожна



Больш на гэтую тэму: Запрашаем у Польшчу