Беларуская Служба

Карыстаючыся пошукавікам, мы забруджваем планету

04.09.2020 08:16
Гаворка пра гэтак званую лічбавую экалогію.
Аўдыё
  • Карыстаючыся пошукавікам, мы забруджваем планету
.
Экалогія.Photo:ejaugsburg/pixabay.com/CC0 Public Domain

Экалогія прысутная амаль у кожным аспекце нашага жыцця: гэта перамяшчэнне больш экалагічнымі аўтамабілямі, гэта вопратка, калі мы апранаемся ў крамах з ужыванымі рэчамі, заканчваючы ежай. Аказваецца, экалагічным можы быць таксама карыстанне інтэрнэтам. Гаворка пра гэтак званую лічбавую экалогію.

Як карыстацца сецівам больш экалагічным чынам? Мы вырашылі сёння гэта праверыць.

На пачатку адказ, што такое вуглевадародны след. Гэта сукупнасць усіх выкідаў парніковых газаў, вырабленых прама і ўскосна асобным чалавекам, арганізацыяй, мерапрыемствам або прадуктам.

Кожны наш рух у інтэрнэце таксама пакідае пэўны вуглевадародны след – гаворыць Кшыштаф Роек з antyweb.pl.

-Па другім боку браўзера ці прыкладання ёсць кампутар, які выкарыстоўвае электраэнергію, гэтым самым ён забруджвае навакольнае асяроддзе, асабліва калі гаворка ідзе пра серверы ў краінах, большасць энергіі ў якіх паходзіць з вугальных электрастанцый. Вядома, што электраэнергія не паходзіць з ніадкуль. Усё, што мы робім у інтэрнэце, напрыклад, кожны пошук у goоgle, кожны рух у сеціве ўплывае на забруджанне паветра. Калі ўзяць пад увагу аднаго карыстальніка, то гэта дастаткова невялікія лічбы гэтых забруджанняў. Усё ж калі ўзяць пад увагу цэлы свет, то гэтыя лічбы складваюцца і ў выніку гэты вуглевадародны след з’яўляецца дастаткова значным. Калі я добра памятаю, то нехта параўнаў гэта да энергіі, якая патрэбная для Расіі. То бок усе карыстальнікі энергіі разам выкарыстоўваюць столькі энергіі, колькі вялікая краіна.

Як усё гэта выглядае ў лічбах? Як паведамляе «Грынпіс», адно пытанне ў пошукавіку прычыняецца да 7 грамаў вуглякіслага газу. Высланы электронны ліст – гэта 4 грамы вуглякіслага газу, а з далучаным файлам – каля 50.

-Гаворыцца, што прагляд серыяла ў пераліку на забруджанне паветра – гэта тое ж самае, што закіпяціць ваду на гарбату. Пра гэта гаварылася на пачатку пандэміі: калі людзі сядзелі зачыненыя ў дамах і глядзелі серыялы, то тады вуглевадародны след вельмі павялічваецца. Атрымліваецца, што прагляд серыялаў – гэта таксама рух, які пакідае вуглевадародны след. Канешне, нельга абагульняць. Частка краін функцыянуе на іншым тыпе паліва. Вядома, што калі мы кажам пра серверы ў краінах, дзе пераважная частка энергіі атамная, то тады гэты вуглевадародны след будзе меншым, паколькі энергія паходзіць з іншай крыніцы. Таму гэта толькі агульная інфармацыя і мы не павінны да яе падыходзіць літаральна.

Фэйсбук у 2018 годзе «выкінуў у атмасферу» амаль 729 тон вуглякіслага газу. Пошукавік Google адказвае за 40% вуглевадароднага следу цэлага інтэрнэту. Паводле «Грынпіс», кожны год інтэрнэт выкідвае 830 мільярдаў тон СО2 – гэта 2% сусветных выкідаў.

ав

Больш на гэтую тэму: Экалогія ў сучасным свеце