Сёння я запрашаю ў Любомеж (Lubomierz) - горад на паўднёвым захадзе Польшчы. Гэта адзін з самых маленькіх і старажытных гарадоў у Ніжняй Сілезіі. Любомеж часта называюць архітэктурнай жамчужынай Ніжняй Сілезіі. Гэта з-за таго, што ён не быў пашкоджаны падчас Другой сусветнай вайны і па сённяшні дзень захаваў выгляд, характэрны сярэднявечным гандлёвым паселішчам.
Любомеж. Zdjęcie autorstwa Platanacero - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=4559215
Пачаткі Любомежа адносяцца да ХІІ стагоддзя і яны звязаныя з размяшчэннем паселішча на важным камунікацыйным шляху з Прагі ў Жгажэлец(Zgorzelec).
Вельмі важнай падзеяй, якая паўплывала на развіццё і гісторыю горада, стала будаўніцтва кляштара і пасяленне ў ім бенедыктынак.
Любомеж атрымаў гарадскія правы ў 1291 годзе ад князя Болека І Свідніцкага, які даў гарадку прывілеі, у тым ліку права арганізоўваць штогадовы кірмаш і загадаў узвесці гарадскія ўмацаванні. Усё гэта дапамагло гораду і кляштару атрымліваць значныя даходы і развівацца. У 1408 годзе гарадскія прывілеі падтрымаў чэшскім кароль Вацлавам ІІ.
Тым ня менш Любомежа не шкадавалі частыя пажары, эпідэміі і паводкі. У 1426 годзе горад і кляштар былі разбураны і разрабаваны гусітамі. Пастаянная пагроза вайны прывяла да стварэння ў горадзе арганізацыі (Bractwo Kurkowe), якая навучала гараджан карыстацца зброяй у выпадку, калі трэба было б абараняць гарадскія сцены.
Любомеж,1832 год . Zdjęcie: Friedrich August Tittel - Biblioteka Narodowa, Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=101221550
Любомеж развіваўся найбольш інтэнсіўна ў сярэдзіне XVI стагоддзя. Гэта, між іншым, дзякуючы развіццю гандлю і арганізаванні найбуйнейшых кірмашоў у гэтай частцы Сілезіі. Асноўным месцам гандлю была гарадская плошча.
У 1544 годзе ў гарадку была заснаваная школа, памяшканне якой размяшчаўся ў адной з гарадскіх брамаў. Цікава, што з Любомежа паходзяць самыя выбітныя кракаўскія друкары: Геранім Ветар, Марэк Шарфенберг і яго сыны Мікалай і Станіслаў.
Любомеж развіваўся да моманту, калі ў буйных гарадах не ўзніклі баваўняныя мануфактуры і швейная прамысловасць. Гэта азначала стагнацыю і заняпад гарадка.
Будынак чыгуначнай станцыі ў Любомежы. Zdjęcie autorstwa Platanacero - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=4559341
Згаданага працэсу не перапыніла нават чыгунка, якую пабудавалі ў гарадку ў 1885 годзе. У 1945 годзе Любомеж быў далучаны да Польшчы. Тады гарадок атрымаў сваю цяперашнюю назву. Нагадваем, да 1947 года яго называлі Мілосна - гэта пераклад нямецкай назвы Liebenthal.
Што варта паглядзець у Любомежы:
- Кляштар бенедыктынак на Касцельнай плошчы – гэта комплекс гатычных і барочных будынкаў, якія ўваходзяць у склад кляштарнага комплекса з галоўным барочным касцёлам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Матэрна;
Kасцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Матэрна. Zdjęcie aAutorstwa Platanacero - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=4628870
- Рыначную плошчу – то бок галоўную плошчу горада з цудоўна захаванай гістарычнай архітэктурай;
- Будынак гарадской ратушу з ганебным слупам з 1530 года;
- Касцёл св. Крыжа з пачатку XVI стагоддзя, якога будаўніцтва звязанае з легендай пра цудоўную знаходку залатога крыжа ў 1521 годзе;
- Гарадскія абаронныя ўмацаванні.
Маляўнічая прырода і гістарычны клімат гарадка прыцягвалі Любомеж не толькі турыстаў, але і кінаіндустрыю. Гарадок стаў сцэнаграфіяй для шматлікіх фільмаў, у тым ліку трыпціха Сільвестра Хэнцінскага „Усе свае” („Sami Swoi”).
Гэта культавая польская камедыя, акцыя якой праходзіць неўзабаве пасля заканчэння Другой сусветнай вайны. Фільм расказвае гісторыю дзвюх с’емяў - адвечных ворагаў, якія былі прымушаныя пераехаць з былых тэрыторыяў Усходняй Польшчы і пасяліцца на вернуты землях. Паўляк і Каргуль – заўзятыя ворагі нават пасля перасялення надалей былі суседзямі. Дарэчы ў гарадку знаходзіцца Музей Каргуля і Паўляка і помнік героям гэтай культавай камедыі.
Музей Каргуля і Паўляка . Zdjęcie autorstwa Pankrzysztoff - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=35313339
З 1997 года ў Любомежы ладзіцца Нацыянальны фестываль камедыйнага кіно, які прыцягвае мноства выдатных акцёраў, рэжысёраў , тысячы аматараў кіно і турыстаў.
Анна Задрожна