Інгрэдыенты
250 г міндаля
1,5 л малака
цукар па гусце, карыца
паўшклянкі рысу
Рыс адварыць з дробкай карыцы і солі. Міндаль заліць кіпенем і ачысціць ад лупіны. Нацерці масу на тарцы, дадаючы малако або ваду, каб пазбегнуць аддзялення алею.
Пасля міндальную масу заліць кіпенем і праз некаторы час працадзіць праз сіта. Калі вы аддаяце перавагу больш гусцейшым супам, пакіньце частку міндальнай масы ў супе, астатняе – працадзіце. Паўтарыце аперацыю двойчы.
Перад падачай дадайце адвараны рыс і разынкі. Падавайце ў гарачым або халодным выглядзе.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл