Беларуская Служба

Старшыня «Маладых крэсаў» Міраслаў Капцэвіч: Нават у рэпрэсіях супраць беларускіх палякаў рэжым Лукашэнкі праяўляе агідную дробязнасць

21.11.2022 13:08
Міраслаў Капцэвіч лічыць, што рэжым Лукашэнкі заўжды варожа ставіўся да палякаў у Беларусі, але пасля народнага ўздыму 2020 г. іх палажэння яшчэ больш пагоршылася.
Аўдыё
  • Размова з Міраславам Капцэвічам
Цэнтр Гродна Крыніца: Pixabay.com

У лепшых традыцыях бальшавізму, рэжым Лукашэнкі вызначыў сваім галоўным ворагам «панскую Польшчу». Але зараз Польшча – гэта дэмакратычная дзяржава, актыўны чалец НАТА і Еўразвязу, які з відавочных прычынаў займае ролю рэгіянальнага лідара. Нягледзячы на спробы выклікаць штучны міграцыйны крызіс Лукашэнка не ўстане дацягнуцца да самой Польшчы, што калісьці ўдалося бальшавікам.

За тое пад татальны пераслед трапляе другая па колькасці нацыянальная меншасць у Беларусі, а менавіта польская, якая толькі па афіцыйных дадзеных складаецца з 200 тыс. грамадзянаў Беларусі. Як на сваім прыкладзе даказалі лідары гэтай меншасці – палітвязні Анжэліка Борыс і Анджэй Пачобут – польская нацыянальная прыналежнасць не перашкаджае быць сапраўднымі патрыётамі Беларусі.

Актывіст разагнанага ўладамі Саюзу палякаў Беларусі Марэк Занеўскі тыдзень таму паведаміў, што пракуратура распачала на актывістаў арганізацыі крымінальную справу за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі. Паводле Занеўскага адбыліся ператрусы ў кватэрах старшыні праўлення Саюзу Палякаў Беларусі Ірэны Валюсь і віцэ-старшыні Рэнаты Дземянчук.

Старшыня польскай няўрадавай арганізацыі «Маладыя крэсы», якая гуртуе польскую моладзь Беларусі, Літвы ды Украіны, Міраслаў Капцэвіч лічыць, што рэжым Лукашэнкі заўжды варожа ставіўся да палякаў у Беларусі, але пасля народнага ўздыму 2020 г. іх палажэння яшчэ больш пагоршылася:

-У беларускіх мясцовасцях, дзе значаную частку насельніцтва складаюць палякі, апошнім часам нярэдка здараліся выпадкі, калі 70-80% выпускнікоў дзеля атрымання вышэйшай адукацыі з’язджалі ў Польшчу. Так складвалася не толькі таму, што яны адчувалі паклікання да вяртання на гістарычную радзіму.

Еўрапейская сістэма адукацыі, неабмежаваныя магчымасці творчай і акадэмічнай рэалізацыі, адсутнасць цемрашальства ў адукацыйных праграма і многае іншае падштурхоўвалі маладзёнаў абіраць Польшчу. Зараз рэжым Лукашэнкі помсціць тым, хто пасля атрымання польскай адукацыі вярнуўся ў Беларусь, каб працаваць там. Фактычна польскія дыпломы выведзеныя з пад права. Гэта агідная дробязнасць з боку ўладаў. (...)

Размову з Міраславам Капцэвічам цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле!

Эдуард Жолуд

 

Андрэй Пачобут і Анжаліка Борыс сталі лаўрэатамі «Залатых Соваў Палоніі»

11.11.2022 13:12
Узнагарода аўстрыйскай газеты «Юпіцер» прысуджаецца за творчыя, мастацкія, навуковыя або сацыяльныя дасягненні польскіх і замежных актывістаў у свеце.

Адбываюцца ператрусы ў прадстаўнікоў непрызнанага ўладамі «Саюза палякаў на Беларусі»

14.11.2022 12:04

Дыпламат: Каталіцкая царква ў Беларусі традыцыйна звязана з палякамі

17.11.2022 16:01
Былы генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Гродне Ярослаў Ксёнжак разважае пра лёс палякаў і Каталіцкай царквы ў Беларусі ўчора і сёння.