Беларуская Служба

Алена Лапцёнак: Валанцёрства – адна з лепшых праяваў дэмакратычнага грамадства

05.12.2022 17:05
Наша суразмоўца лічыць, што ў такіх крытычных момантах жыцця, памагаючы іншым, у тым ліку, дапамагаеш сабе.
Аўдыё
  • Алена Лапцёнак: Валанцёрства – адна з лепшых праяваў дэмакратычнага грамадства
    ()
Украінскія ўцекачы на вакзале (ілюстрацыя)PAP/Aleksander Koźmiński

5 снежня – Міжнародны дзень валанцёра. Памятная дата была заснавана Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый у 1985 годзе для прызнання працы валанцёраў ва ўсім свеце ды ў розных галінах грамадскага жыцця.

З нагоды Міжнароднага дня валанцёра Беларуская служба пагутарыла з праваабаронцай Аленай Лапцёнак, якая нават пасля вымушанай эміграцыі працягнула дапамагаць людзям.

Час пераезду Алены Лапацёнак у Польшчу супаў з пачаткам поўнамаштабнай вайны Расіі супраць Украіны, калі мільёны ўкраінцаў знайшлі прытулак у Польшчы. Увесну Алена дапамагла ўкраінцам на Чыгуначным вакзале ў Кракаве. Наша суразмоўца лічыць, што ў такіх крытычных момантах жыцця, памагаючы іншым, у тым ліку, дапамагаеш сабе:

-Калі пачалася вайна, ты пачынаеш усведамляць увесь гэты жах, але адначасова ты нічога не робіш, негатыўная энергія накопліваецца ў табе, атручвае цябе з сярэдзіны. А калі ў канкрэтны момант, аказваеш канкрэтную дапамогу чалавеку, які патрабуе тваёй увагі – гэта ратуе.

Выдатна разумею, што я адна не магу змяніць сітуацыю ў Беларусі, што я адна не магу спыніць гэту вайну, але я магу дапамагчы канкрэтнаму чалавеку вырашыць канкрэтную праблему. Асэнсаванне гэтага напаўняе мяне сэнсам і станоўчымі эмоцыямі, бо ты разумееш, што ты карысны.

Валанцёрскі рух абсалютна разнастайны і мне здаецца, што гэта адна з найлепшых праяў дэмакратычнага грамадства – калі вялікая колкасць людзей гатова ахвяраваць сваім часам, каб дапамагчы іншым. (...)

Размову з Аленай Лапцёнак цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле!

эж

У Варшаве праходзіць з’езд валанцёраў, якія дзейнічаюць на карысць Украіны

22.10.2022 19:00
Валанцёры дзейнічаюць у сямідзесяці польскіх арганізацыях, галоўным чынам у НДА і нефармальных добраахвотных групах.

Суд прыгаварыў віцябляніна, чыя дачка загінула з-за абстрэлаў Кіева, да 2 гадоў калоніі за абразу Лукашэнкі

18.11.2022 13:35
Суддзя спытала ў Аляксандра Патапава: «Як вы звязвалі наяўнасць прэзідэнта Лукашэнкі з тым, што ў вас у сям'і здарылася?».

У Польшчы ў пяты раз зладжаная дабрачынная акцыя пад назваю «Паляк з сэрцам»

22.11.2022 09:00
Гэта кампанія дапамогі палякам за ўсходняй мяжой Польшчы.