Слухайце далучаны файл!
Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк летам мусіла выйсці на свабоду паводле першага выраку, але на свабодзе яна не зʼявілася, ды і ўвогуле сувязь з ёй прапала. Жанчына «знайшлася» ў жаночай папраўчай калоніі № 24 у Зарэччы Рэчыцкага раёна. Гэта калонія з жорсткімі ўмовамі.
Андрэй Шарэнда, муж Паліны, гаворыць, што часам атрымліваецца перадаць нейкую інфармацыю праз іншых асуджаных, напрыклад, калі чалавек адбыў свой тэрмін і выйшаў на свабоду. Увогуле ж Паліну Шарэнда абмяжоўваюць у перапісцы, абмяжоўваюць у сустрэчах з адвакатам. Сама ж Паліна застаецца цвёрдай у сваіх пераканнаннях, што асуджаная яна несправядліва.
Сямʼя Паліны, яе муж Андрэй і двое сыноў цяпер жывуць у Вільні.
– Я ўжо больш года ў Вільні, восем месяцаў са мной дзеці. Не адразу іх атрымалася вывезці, але цяпер я з імі. Міграцыя ўвогуле складаная рэч, але для бацькі з двума дзецьмі яшчэ больш складана. Збольшага ўсё наладзілася. Старэйшы Славамір ходзіць у школу, малодшы – у дзіцячы садок. Зразумела, для іх быў вялікі стрэс, калі яны рыхтаваліся да сустрэчы з мамаю, але цяпер гэты час працягнуты невядома наколькі.
Каляды і Новы год правядзем у коле сваёй сям'і. Нас трое, мы – сямʼя, і таму прасцей, – гаворыць Андрэй Шарэнда.
Цяпер у Беларусі праваабаронцамі прызнаныя палітвязнямі 1 442 чалавекі. Гэта выпрабаванне не толькі для іх, але і для родных.
вх