Рэцэпт з кнігі «Забытая кухня польскага памежжа»
* 1 шклянка ячных, пярловых альбо пшанічных крупаў
* 3/4 шклянкі маку
* 1/2 шклянкі цукру
* 4 сталовыя лыжкі мёду
* 5 грам разынак
* 5 грам арэхаў
* 5 г апельсінавай цэдры
* 3/4 шклянкі вяршкоў
Мак заліць 2 шклянкамі кіпеню, давесці да кіпення і настаяць некалькі гадзін. Старанна працадзіць. Пасля адцэджвання вады мак двойчы здрабніць у кухонным камбайне праз дробнае сіта, дадаўшы цукар пры другім перамоле.
Крупы некалькі разоў старанна прамыць, заліць вадой і зварыць да мяккасці. Астудзіць. Злучыць з макам, разынкамі, арэхамі і цэдрай. Дадаць мёд і вяршкі.
Смачна есці!
Падрабязней пра тое, як зрабіць страву, раскажуць Кацярына Адамская і Валеры Саўко.
слухайце аўдыёфайл
на відэа: адзін з варыянтаў падляскай куцці