Беларуская Служба

Вуліцамі польскіх гарадоў пройдуць традыцыйныя «Шэсці Трох каралёў»

06.01.2023 10:01
Першае шэсце з нагоды свята Богаяўлення ў Польшчы адбылося ў 2009 годзе.
    ,  , 6  2012 .
Шэсце Трох каралёў у Кракаве, Рынкавая плошча, 6 студзеня 2012 г.Autorstwa Ricardo77 - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=17941348

«Няхай зорка нас вядзе!» пад такім дэвізам сёлета праходзіць «Шэсце Трох каралёў», якое 6 студзеня адбудзецца па вуліцах 800 гарадоў краіны і замежжа. «Сёлета мы звяртаем увагу на тое, што да Бога можна дайсці не толькі праз веру, але і праз розум», – кажа ў размове з PAP старшыня Фонду «Шэсце Трох каралёў» Пётр Гертых.

«Мы звяртаем увагу на зорку з-за святкавання Года Каперніка, які быў аб’яўлены з нагоды 550-годдзя з дня нараджэння выдатнага астранома і 480-годдзя з дня яго смерці, а таксама публікацыі працы «Аб кручэнні нябесных сфер»(«De revolutionibus orbium coelestium»), у якой ён выклаў здагадкі аб геліяцэнтрычнай структуры Сонечнай сістэмы, што разбурала тагачаснае ўяўленне аб свеце. Згаданае адкрыццё выклікала навуковую рэвалюцыю, якую назвалі рэвалюцыяй Каперніка», – кажа Гертых.

Шэсце ў сталіцы адправіцца а 12.00 з Замкавай плошчы да батлейкі на плошчы Пілсудскага. Потым плануецца сумеснае спяванне калядак на польскай і ўкраінскай мовах. Суправаджаць удзельнікаў будзе вакальна-інструментальная група «Three Kings Band Friends» з Украіны.

6 студзеня праваслаўныя вернікі адзначаюць Куццю перад Раством. З гэтай нагоды для удзельнікаў шэсця ў Варшаве арганізатары рыхтуюць святочныя стравы.

На працягу многіх гадоў з нагоды «Шэсця Трох каралёў» арганізоўваецца збор сродкаў на дабрачынныя мэты. У гэтым годзе, як і ў 2022 годзе, сабраныя сродкі будуць прызначаныя на прафесійную школу для хлопцаў у Найробі, сталіцы Кеніі.

Пётр Гертых паведаміў, што падчас леташняга шэсця было сабрана больш за 60 тысяч злотых. Першае «Шэсце Трох каралёў» у Польшчы адбылася ў 2009 годзе. У 2020 годзе ў мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 1,3 мільёна чалавек у 872 гарадах краіны.

аз

Батлейка – спрадвечная традыцыя, якая адраджаецца ў Польшчы

30.12.2022 15:21
Традыцыйныя, перасоўныя, жывыя – амаль у кожным польскім горадзе ў калядным перыядзе можна паглядзець батлейку.