Рэжым Лукашэнкі не дазвалае дзейнічаць не толькі праваабарончым арганізацыям, але дэлегалізаваў таксама саюзы пісьменнікаў, журналістаў і іншыя прафесійныя арганізацыі, якія сярод мэтаў дзейнасці ставілі абарону правоў сваіх сябраў.
Шмат хто з’ехаў з Беларусі ў эміграцыю. Сярод іх нямала журналістаў. Сябра Прававога цэнтра Беларускай асацыяцыі журналістаў Уладзімір Лапцэвіч лічыць, што ў Беларусі няма ўжо незалежнай журналістыкі. Засталіся толькі паасобныя незалежныя журналісты. Аднак, на ягоную думку, з-за мяжы таксама можна працаваць на аўдыторыю ў Беларусі.
слухайце аўдыё