Беларуская Служба

Палякі без віз паедуць у ЗША

04.10.2019 18:06
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў пагадненне аб уключэнні Польшчы ў праграму Visa Waiver.
    .
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп .PAP/EPA/SHAWN THEW

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што падпісаў пагадненне аб уключэнні Польшчы ў амерыканскую праграму адмены віз.

Грамадзяне краін-удзельніц праграмы могуць накіроўвацца ў ЗША ў дзелавых або турыстычных мэтах у безвізавым парадку і знаходзіцца на тэрыторыі краіны тэрмінам да 90 дзён.

У апошні час працэнт адмоваў у выдачы турыстычных і дзелавых віз у ЗША ў Польшчы знізіўся да ўзроўню ў 2,8%. Узровень, ніжэйшы за 3%, азначае выкананне патрабавання, неабходнага для ўключэння палякаў у амерыканскую праграму Visa Waiver.

аз