У сядзібе Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Беластоку прайшоў агляд "Пяючыя сем'і". На сцэне выступілі сямейныя калектывы, дуэты ды групы. Можна было пачуць бацькоў з дзеткамі, сваякоў, братоў і сясцёр.
Як падкрэсліваюць удзельнікі, такі конкурс вельмі патрэбны, бо гэта добрая нагода, каб сустрэцца ды ў сямейнай коле гуляць з беларускай песняй.
Пяючыя сем'іі сустрэліся ўжо 5-ты па ліку раз, сёлета замест конкурсу ўпершыню адбыўся агляд.
Арганізатарам мерапрыемства з'яўляецца Беларускае грамадска-культурнае таварыства ў Беластоку.
З удзельнікамі агляду гутарыла Анна Пятроўская
слухайце аўдыё