Беларуская Служба

Літаратуразнаўца: Варшавякам варта паглядзець на выдатную ігру купалаўцаў у пастаноўцы «Рамантыка» паводле Міцкевіча

10.10.2022 15:42
Летняя творчая рэзідэнцыя ў Польскім тэатры імя Шыфмана ў Варшаве стала магчымасцю для беларускага калектыву, раскіданага па ўсёй Еўропе, папрацаваць над новым беларускамоўным спектаклем «Рамантыка/Romantyczność».
Аўдыё
  • Адразу пасля бурных і працяглых авацый пасля заканчэння пастаноўкі сваімі ўражаннямі ад новага твору ў адаптацыі купалаўцаў падзялілася шматгадовая аматарка іх творчасці, кандыдат філалагічных навук літаратуразнаўца Катажына Дрозд-Урбаньска
Афіша спектаклю Крыніца: https://teatrpolski.waw.pl/

На Вялікай сцэне Польскага тэатра імя Арнольда Шыфмана ў Варшаве  8 кастрычніка ўвечары адбылася прэм’ера спектаклю «Рамантыка» паводле твораў Адама Міцкевіча ў выкананні актораў незалежнага беларускага тэатральнага калектыву купалаўцаў. Рэжысёр спектакля – Мікалай Пінігін. Трупа складаецца з былых артыстаў Нацыянальнага тэатра імя Янкі Купалы ў Мінску, найстарэйшага драматычны тэатра Беларусі.

У 2020 годзе тэатр рыхтаваўся да святкавання стагоддзя, але 26 жніўня большая частка калектыву пакінула працу ў знак салідарнасці з народам Беларусі, які выйшаў на вуліцы, каб пратэставаць супраць гвалту і беззаконня ў краіне.

Летняя творчая рэзідэнцыя ў Польскім тэатры імя Шыфмана ў Варшаве стала магчымасцю для беларускага калектыву, раскіданага па ўсёй Еўропе, папрацаваць над новым беларускамоўным спектаклем «Рамантыка/Romantyczność» паводле «Балад і рамансаў» Адама Міцкевіча.

Беларускай службе Польскага радыё пашанцавала пабываць на беларускай прэм'еры ў адным з самых вядомых варшаўскіх тэатраў. Адразу пасля бурных і працяглых авацый пасля заканчэння пастаноўкі сваімі ўражаннямі ад новага твору ў адаптацыі купалаўцаў падзялілася шматгадовая аматарка іх творчасці, кандыдат філалагічных навук літаратуразнаўца Катажына Дрозд-Урбаньска:

-Найбольшае ўражанне на мяне безумоўна зрабіла фінальнай сцэна гэтага спектаклю. Гэта былі словы з паэмы «Пана Тадэвуша», адносна долі эмігрантаў. Беларусы спазнаюць увесь боль эміграцыі, паказаны ў гэтых радках, якім амаль 200 гадоў, менавіта зараз. Я вельмі моцна ўзрушылася. Гэта сцэна ў пастаноўцы купалаўцаў паказала, што тэкст Міцкевіча – «Пан Тадэвуш» – напісаны на эміграцыі ў Парыжу, пасля паразы Паўстання 1830-31 гг., калі надзея на вызваленне палякаў ад расійскага прыгнёту была страчана, вельмі актуальна для Беларусі сённяшняй. У цяперашніх умовах, гэты тэкст, сыграны купалаўцамі, усё ж такі ажыўляе надзею вярнуцца дадому, у Беларусь.

Абсалютна не спадзявалася, што для фінальнай сцэны будзе абраны менавіта гэты фрагмент «Пана Тадэвуша», дзе кожны з актораў меў свой урывак. Гэта было моцна. Тым больш, «Балады і рамансы» Міцкевіча – гэта пераасэнсавання народнай творчасці, а з іншага боку, гэта таксама дэманстрацыя каштоўнасцяў. Свет каштоўнасцяў, які складаецца з дабра і зла, а трэцяга – прамежкавага – няма. І фінальныя словы пра эміграцыю таксама адносяцца да свету каштоўнасцяў, у нашым выпадку – гэта безумоўна Айчына.

Рэжысёр Мікалай Пінігін абраў сучасную, мінімалістычную, я б нават сказаў «піксленьую» стылістыку сцэнаграфіі, дэкарацый і касцюмаў герояў спектаклю «Рамантыка».

Наша суразмоўца даследчыца гісторыі літаратуры Катажына Дрозд-Урбаньска лічыць, што такая інтэрпрэтацыі класікі выдатна кладзецца на сучаснае ўяўлення мастацтва:

-Мне здаецца, што такое сцэнаграфічнае рашэнне вельмі добра адпавядае сучасным тэндэнцыям. Мы, як сучаснае грамадства, вельмі абцяжараны рознымі непатрэбнымі візуальнымі раздражняльнікамі. Такі мінімалізм дазваляе ўсю ўвагу накіраваць на асноўную вартасць пастаноўкі – яе змест, тэкст, міміку і жэсты актораў. Дэкарацыі і касцюмы абмежаваныя да абсалютнага мінімуму ўзмацняюць успрыняццё гэтых адсоўных элементаў. Такі падыход, на маю думку, быў вельмі трапны. Звярну ўвагу на колеры выкарыстаныя ў спектаклі – іх не было, шмат, але гэта асноўны колеры, якія выкарыстоўваліся ў народнай культуры, і за кожным з іх замацаваныя ўнікальныя асаблівасці і глыбокія сімвалы. Таксама часта сустракалі вобразы кветак і галубоў, што добра працягвае гэты ланцуг народных сімвалаў, узятых са старадаўніх узораў.

Мне вельмі спадабаліся тыя фрагменты спектаклю, дзе ў баладах з’яўляецца апавядальнік. Балада – гэта сінкрэтычны жанр, які ўтрымлівае элементы лірыкі, эпікі і драмы. Апавядальнік быў узяты з эпікі. Час ад часу ролю апавядальніка выконваў хор і гэта перагуквалася з антычнай драмай, гэта дадало новы «слой» у пастаноўку.

-Цягам дзвюх гадзін немагчыма паказаць усе «Балады і рамансы» Міцкевіча, але асноўны іх пасыл удалося змясці ў пастаноўку купалаўцаў. Трупа змагла паказаць свет каштоўнасцяў, змешчаны ў беларускім фальклоры, які так рупліва пераасэнсаваў і Адама Міцкевіч. Нагадаю, паэт нарадзіўся ў Заосі, каля Наваградка, менавіта адтуль з народных нетраў ён чэрпаў сваю натхненне. Бачна, што Міцкевіч добра ведаў беларускі фальклор і гэта было нам было выдатна паказана.

Звярну ўвагу на беззаганную акторскую ігру, купалаўцы – гэта сапраўдныя майстры сваёй справы. Дыкцыя, артыкуляцыя, слова, якое было чуваць нават у самых далёкіх кутках залі, усе гэтыя элементы сведчаць пра выбітны ўзровень прадстаўлення. Варшавякам варта прыйсці паглядзець на выдатную ігру беларускіх актораў.

Пад кіраўніцтвам Мікалая Пінігіна спектакль «Рамантыка», які базуецца на тэкстах Адама Міцкевіча «Балады і рамансы» таксама адаптаваны для польскай публікі. У Польскім тэатры імя Арнольда Шыфмана ў Варшаве ў афішах ужо пазначаны гэты спектакль з удзелам польскіх актораў. Спадзяемся, што варшаўскі глядач адгукнецца на заклік нашай сурамзомўцы кандыдата філалагічных навук Катажыны Дрозд-Урбаньскай.

Польска-беларускі тэатральны праект паўстаў пры фінансавай падтрымцы Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы, а таксама і Мазавецкага ваяводства.

Слухайце аўдыё! 

эж