Беларуская Служба

Група дзяльцоў захапіла чаргу на падачу дакументаў на Міжнародную абарону ў Польшчы

27.06.2024 16:12
Яны прыходзяць да Упраўлення па справах замежнікаў увечары, а раніцай, калі яно пачынае працаваць, адціскаюць іншых ад дзвярэй, а на іх месца ставяць сваіх кліентаў.
Сядзіба Упраўлення па справах замежнікаў у ВаршавеAutorstwa Adrian Grycuk - Praca własna, CC BY-SA 3.0 pl, https://commons.wikimedia.org/

Побач з Упраўленнем па справах замежнікаў на вуліцы Табаровай у Варшаве заўсёды шматлюдна. Штодня дзясяткі людзей прыходзяць сюды, каб падаць дакументы на міжнародную абарону ў Польшчы.

Аднак падача дакументаў ператвараецца ў складанае заданне, паведамляе Euroradio. Гэта вынік таго, што за дзень Упраўленне прымае менш за 40 чалавек, а чаргу кантралюе група людзей, якія займаюць месцы  і прадаюць іх за грошы жадаючым, а ўсіх іншых сілай адціскаюць ад дзвярэй. Журналісты высветлілі, што на выпадак канфліктаў у "прадаўцоў чаргі" ёсць мужчына з электрашокерам, якія рэгулярна яго дэманструе, пагражаючы тым, хто пратэстуе. 

За свае паслугі па дапамозе ў легалізацыі, «прадаўцы чаргі» просяць 12300 тысяч злотых, альбо падпісанне дамовы аб перадачы ім грошай, якая будуць выплачвацца  пакуль разглядаецца справа аб міжнароднай дапамозе. Гэта грашовыя выплаты ш памеры 750 злотых штомесяц.

Еўрарадыё папярэджвае людзей ад кантактаў з такімі «прадаўцамі» зазначаючы, што падача дакументаў на міжнародную ахову па законе бясплатная, а ўсе неабходныя правілы даступныя на старонцы Упраўлення па справах замежнікаў.

Крыніца: Euroradio