Беларуская Служба

Кандыдат на прэзідэнта Польшчы - прыхільнік платнай адукацыі

29.03.2025 09:18
Славамір Менцэн, кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах ад ультракансерватыўнай партыі Konfederacja, адказаў крытыкам гэтай ідэі.
Sławomir Mentzen.
Sławomir Mentzen. Photo: Robert Bartosewicz/PR24

Славамір Менцэн (Sławomir Mentzen), кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах ад ультракансерватыўнай партыі Konfederacja (выбары пройдуць 18 траўня гэтага года - рэд.), адкрыта заявіў, што ў яго «ідэальным свеце – вышэйшая адукацыя». Ён таксама адказаў крытыкам гэтай ідэі, напісала выданне next.gazeta

— Я перакананы, што калі б вучоба была платнай, мы б дасягнулі больш высокага ўзроўню адукацыі – сказаў Славамір Менцэн у інтэрв'ю Кшыштафу Станоўскаму, журналісту і таксама кандыдату на прэзідэнцкіх выбарах. Станоўскі спытаў Менцэна, ці не пезбаўляе ён такім чынам больш убогіх людзей магчымасці атрымаць адукацыі, што прывядзе да росту сацыяльнай няроўнасці.

— Я б не хацеў нікому насаліць, але яны ўжо плацяць за навучанне ў розных прыватных школах або на завочнай форме навучання, - адказаў Менцэн.

Станоўскі адзначыў, што ў цяперашняй сітуацыі больш бедныя студэнты маюць шанец не плаціць за навучанне.

— Ёсць розныя віды стыпендыяльных праграм, - адказаў Менцэн, - я не маю нічога супраць...

— Гэта стыпендыі для найлепшых студэнтаў, - умяшаўся Станоўскі, сцвярджаючы, што ёсць людзі, якія хочуць змяніць сваё жыццё праз вучобу, але якія не настолькі выдатныя, каб атрымаць стыпендыю.

— У маім ідэальным свеце вучоба платная, — заключыў Славамір Менцэн.

«Платнае навучанне эканамічна неэфектыўнае», гаворыцца ў даследаванні Think Paga «Польская вышэйшая адукацыя і патрэбы рынку працы» за 2015 год. «Больш за тое, яно вядзе да марнавання талентаў, што ўплывае на ўсё грамадства», лічыць Яанна Кліфтан-Спрыг (Joanna Clifton-Sprigg), эканамістка, выпускніца Кембрыджскага ўніверсітэта і выкладчыца Універсітэта Бата ў Вялікабрытаніі.

Нават з бясплатным навучаннем у наш час праблематычна, - зазначае next. gazeta.

З-за дэфіцыту студэнцкіх інтэрнатаў у Польшчы маладыя людзі вымушаныя адначасова вучыцца і працаваць.

Усё больш студэнтаў не могуць дазволіць сабе арэнду жылля. Амаль 27 працэнтаў студэнтаў, якія працуюць, разглядаюць магчымасць пакінуць вучобу па фінансавых прычынах.

35 працэнтаў апытаных студэнтаў вымушаны працаваць, таму што не маюць іншага спосабу здабыць сродкі на жыццё. Больш за палова не могуць сябе ўтрымліваць і вымушаныя разлічваць на падтрымку сям'і.

Самая вялікая праблема для студэнтаў — знайсці і аплаціць жыллё. Толькі 13% студэнтаў з правінцыі жывуць у інтэрнатах, а 43 працэнты здымаюць кватэру.

яс

У Польшчы апублікаваны найноўшы прэзідэнцкі рэйтынг перад майскімі выбарамі

25.03.2025 08:02
Першы тур прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы пройдзе 18 мая бягучага года.