У Радаме (Radom) узнікне новы дзелавы раён. Гэта вяртанне да даваеннай традыцыі Цэнтральнага прамысловага раёна. На стварэнне раёна муніцыпальныя ўлады выдзелілі 40 гектараў. Яны разлічваюць на ўзнікненне новых працоўных месцаў.
Віцэ-мер горада Катажына Каліноўска (Katarzyna Kalinowska) нагадвае, што ў новым дзелавым раёне інвестары змогуць разлічваць на падатковыя льготы.
Катажына Каліноўская: Калі інвестар вырашыць пабудаваць у нас, напрыклад, сучасны офісны хмарачос, паверхняй больш за 3 тысячы квадратных метраў, тады ён можа быць звольнены з падаходнага падатку тэрмінам на 5 гадоў.
Улады Мазавецкага ваяводства выдзелілі на праект стварэння новага дзелавога раёна ў Радаме 4 мільёны злотых (амаль 939 тысяч еўра).
аз