Беларуская Служба

Неўзабаве Беларусь атрымае першую партыю новых Су-30СМ

03.10.2019 18:11
Эксперт: Су-30СМ – не самая новая канструкцыя, і ў сутыкненні ў паветры з F-35 ён не мае шанцаў.
Аўдыё
  • Пастаўка чатырох расійскіх знішчальнікаў Су-30СМ у Беларусь чакаецца ў лістападзе
Su-30SM
Su-30SMSergey Krivchikov/GFDL 1.2/Wikimedia Commons

Пастаўка чатырох расійскіх знішчальнікаў Су-30СМ у Беларусь чакаецца ў лістападзе. Пра гэта журналістам у Палаце прадстаўнікоў паведаміў міністр абароны рэспублікі Андрэй Раўкоў. Паводле яго, дамова, якая была падпісаная ў 2017 годзе, уступіла ў сілу і пачалося яе фінансаванне. Дагавор прадугледжвае, што да канца 2020 года ў Беларусь павінны паставіць 12 знішчальнікаў, паведамляе tut.by.

Новыя самалёты F-35 амерыканскай вытворчасці збіраецца таксама купляць Польшча.

Пракаментаваць набыццё новых знішчальнікаў Беларуссю і Польшчай мы папрасілі лётчыка, палкоўніка ў адстаўцы і аналітыка Belarus Security Blog Леаніда Спаткая. Паводле эксперта, Су-30СМ на сённяшні дзень – гэта не самая новая канструкцыя, і ў сутыкненні ў паветры з сучасным самалётам, напрыклад, F-35, ён не мае шанцаў.

З аналітыкам размаўляе Валеры Саўко.

слухайце аўдыё

Су-30СМ – цяжкі двухмесны знішчальнік пакалення 4+. На машыне ўстаноўленыя рухавікі з кіраваным вектарам цягі – за кошт гэтага самалёт валодае зверхманеўранасцю.

Су-30СМ можа развіваць максімальную хуткасць у 2125 км/г, нясе баявую нагрузку ў восем тон, узброены для блізкага бою 30-міліметровай гарматай.

вс