Беларуская Служба

Google Maps апублікаваў здымкі ўкраінскіх вайсковых аб'ектаў

05.11.2024 10:01
Раней сервіс Google Maps раззлаваў таксама Расію, апублікаваўшы фатаграфіі з дэталёвым размяшчэннем расійскай ваеннай тэхнікі.
Google Maps
Google Maps апублікаваў здымкі ўкраінскіх вайсковых аб'ектаў google.pl/maps/ скрыншот

Google Maps апублікаваў фатаграфіі, на якіх былі бачныя ўкраінскія вайсковыя аб'екты. Інцыдэнт адбыўся напярэдадні выходных, таму, нягледзячы на ​​ўмяшанне Кіева, ніхто з Google Maps не адрэагаваў.

У Кіеве спачатку з недаверам, потым даволі нервова адрэагавалі на абноўленыя мапы Google. Спадарожнікавыя здымкі паказалі ўкраінскія вайсковыя аб'екты, у тым ліку пускавыя ўстаноўкі «Патрыёт», ангары для самалётаў і самалёты.



Галоўны рэдактар выдання ​​Skrzydlata Polska Барташ Главацкі(Bartosz Głowacki) тлумачыць, што такая інфармацыя важная з вайсковага пункту гледжання, але не прыярытэтная. Эксперт падкрэслівае, што спецслужбы маюць уласныя спадарожнікі, самалёты-шпіёны і праграмнае забеспячэнне для маніторынгу інтэрнэту:

- Трэба памятаць, што нішто не заменіць жывога чалавека – шпіёна, які можа адправіцца на месца і праверыць інфармацыю на пастаяннай аснове.

Украінскі бок спрабаваў звязацца з Google, каб як мага хутчэй выдаліць фота з інтэрнэту. «Але ў іх былі выходныя і ім было не да гэтага», — сказаў кіраўнік Украінскага цэнтра супрацьдзеяння дэзінфармацыі Андрэй Каваленка.

Нагадваем, раней сэрвіс Google Maps раззлаваў Расію, апублікаваўшы фатаграфіі з дэталёвым размяшчэннем расійскай ваеннай тэхнікі.

IAR/аз

Расійскія страты ў жывой сіле з пачатку вайны прыбліжаюцца да 700 тыс. чалавек забітымі

03.11.2024 11:29
Украінскі Генштаб агучыў зводку аб стратах праціўніка ў вайне.

ЗША прафінансавалі 800 мабільных груп СПА ва Украіне  

03.11.2024 18:12
Па стане на 1 лістапада створаныя мабільныя групы ўжо збілі больш за 200 расійскіх дронаў.