Беларуская Служба

Прэзідэнт Украіны: 11 тысяч паўночнакарэйскіх вайскоўцаў ужо ў Курскай вобласці

05.11.2024 14:02
Загаданую інфармацыю пацвердзілі таксама ў Міністэрстве абароны ЗША.
Уладзімір Зяленскі PAP/EPA/UKRAINIAN PRESIDENTIAL PRESS SERVICE HANDOUT

У Курскай вобласці ўжо знаходзяцца 11 тысяч паўночнакарэйскіх вайскоўцаў і іх колькасць пастаянна расце, заявіў прэзідэнт Украіны. Уладзімір Зяленскі выказаў занепакоенасць адсутнасцю рэакцыі партнёраў Украіны на гэты факт:

- Справаздача Дзяржбяспекі і Службы знешняй разведкі аб прысутнасці паўночнакарэйскіх узброеных сіл на тэрыторыі Расіі паказала, што ў Курскай вобласці іх ужо 11 тысяч чалавек. Мы назіраем рост колькасці паўночнакарэйцаў і, на жаль, мы не бачым рэакцыі нашых партнёраў на гэта.

Прысутнасць ад 10 да 12 тысяч паўночнакарэйскіх вайскоўцаў у Курскай вобласьці Расіі пацвердзілі таксама ў Міністэрстве абароны ЗША.



Паўднёвакарэйскія СМІ пішуць, што ў абмен на ваенную падтрымку ў вайне супраць Украіны Крэмль прапануе Пхеньяну грошы, тоны рысу і пастаўкі касмічных тэхналогій.

На тле паведамленняў аб перакіданні паўночнакарэйскіх вайскоўцаў у Расію, у Маскву з візітам прыбыла кіраўнічка замежных спраў КНДР Сон Хі. Учора ўвечары яе прыняў у Крамлі Уладзімір Пуцін.

IAR/аз

Белы дом асудзіў запуск міжкантынентальнай балістычнай ракеты Паўночнай Карэяй

31.10.2024 11:01
Рэжым у Пхеньяне назваў тэст ракеты «выпрабаваннем самай магутнай у свеце стратэгічнай зброі».

ЗША абвясцілі пра новы пакет дапамогі Украіне

02.11.2024 15:02
Гэта 69-ы пакет ваеннай дапамогі ЗША Украіне з пачатку расійскага ўварвання.