Пуцін наведаў адзін з камандных пунктаў Курскай групоўкі. Расійскія дзяржаўныя СМІ апублікавалі відэа, на якім бачна, як Пуцін у камуфляжнай форме размаўляе з Герасімавым.
Герасімаў паведаміў, што падчас контрнаступу расійскія войскі занялі тэрыторыю больш за тысячу квадратных кіламетраў. За апошнія пяць дзён у гэтым рэгіёне былі адбітыя 24 населеныя пункты, акрамя таго, на некаторых участках мяжы з Украінай расіяне зайшлі на тэрыторыю Сумскай вобласці.
Па словах Герасімава, украінскія войскі ў Курскай вобласці «ізаляваныя» і «працягваецца іх планамернае знішчэнне».
Начальнік генштаба РФ дадаў, што ўкраінская армія страціла ў рэгіёне больш за 67 тысяч вайскоўцаў.
Пуцін, па дадзеных расійскіх СМІ, «паставіў перад сабой задачу ў самыя кароткія тэрміны разграміць ворага» і вызваліць усю тэрыторыю Курскай вобласці.
Пуцін таксама сказаў, што Расія будзе разглядаць палонных украінскіх вайскоўцаў як «тэрарыстаў».
Раней у сераду ўкраінскія СМІ са спасылкай на карты праекта DeepState паведамілі, што ўкраінскія Узброеныя сілы выйшлі з расійскай Суджы, але ўсё яшчэ знаходзяцца ў вёсках на захад ад гэтага горада ў Курскай вобласці.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што яго армія па-ранейшаму дзейнічае ў Курскай вобласці Расіі і што ваеннае камандаванне шкадуе жыцці сваіх салдат. У сваю чаргу кіраўнік аналітычнага праекту Conflict Intelligence Team (CIT) Руслан Левіеў заявіў, што аперацыя ўкраінскіх войскаў у Курскай вобласьці на захадзе Расіі, якая вядзецца са жніўня мінулага году, завяршаецца, а ўкраінскія сілы планамерна адыходзяць з рэгіёну. Расіяне кінулі супраць іх, у тым ліку, вайскоўцаў з Паўночнай Карэі.
Украінскія войскі нечакана для Масквы ўвайшлі ў Курскую вобласць 6 жніўня 2024 года. Тады тлумачылася, што адна з мэтаў гэтага наступу — прымусіць расіян перакінуць частку сваіх сілаў з акупаванага Данбасу на ўсходзе Украіны ў гэты рэгіён.
PAP/вх