Украінскія войскі пакінулі Суджу, а расіяне вярнулі сабе цэнтр горада. На думку эксперта Івана Ступака, прысутнасць украінскай арміі ў Курскай вобласці ўжо паўгода з'яўляецца палітычнай, а не ваеннай аперацыяй:
— Першы месяц гэта была паспяховая аперацыя. Украінскі бок добра згуляў, зняважыўшы расійскую армію. Пазней, я думаю, лепш было б у прысутнасці СМІ зняць украінскі сцяг з будынкаў у Суджы, каб паказаць, што ўкраінцы не акупанты і ім не патрэбна расійская тэрыторыя, што яны зрабілі гэта толькі дзеля таго, каб нанесці ўдар па Расійскай Федэрацыі.
Іван Ступак лічыць, што адыход з Курскай вобласці дазволіць украінскаму войску засяродзіцца на абароне стратэгічна важных раёнаў на ўсходзе Украіны.
Украінскія войскі нечакана для Масквы ўвайшлі ў Курскую вобласць 6 жніўня 2024 года. Тады тлумачылася, што адна з мэтаў гэтага наступу — прымусіць расіян перакінуць частку сваіх сілаў з акупаванага Данбасу на ўсходзе Украіны ў гэты рэгіён. Цяпер Кіеў кантралюе менш за 150 квадратных кіламетраў расійскай рэгіянальнай тэрыторыі.
IAR/вх