Беларуская Служба

Міністр замежных спраў Украіны: Пуцін хоча працягваць вайну, яго словы - толькі дымавая завеса

14.03.2025 12:00
Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сыбіга пракаментаваў пазіцыю лідара Расіі Уладзіміра Пуціна адносна прапановы аб 30-дзённым спыненні агню.
Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак і міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сыбіга PAP/EPA/UKRAINIAN PRESIDENTIAL PRESS SERVICE HANDOUT

Дыпламат выказаў меркаванне, што Пуцін хоча працягваць вайну і яго словы - толькі дымавая заслона.

«Вось у чым розніца. Украіна сказала «так» на амерыканскую прапанову аб спыненні агню, таму што хоча міру. Пуцін замест таго, каб сказаць «так», выстаўляе іншыя ўмовы. Украіна хоча скончыць вайну, а Пуцін хоча яе працягваць. Астатнія яго словы — толькі дымавая завеса», — напісаў Сыбіга на платформе X.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў у чацвер, што Пуцін, баючыся прэзідэнта ЗША Дональда Трампа, маніпулюе адказам на ініцыятыву аб спыненні агню ў вайне, якую яго краіна вядзе супраць Украіны.

Раней у чацвер Пуцін выказаўся за 30-дзённае спыненне агню ў вайне з Украінай, але адзначыў, што яшчэ трэба будзе ўзгадніць дэталёвыя пытанні, звязаныя з сітуацыяй на розных участках фронту. «Мы за, але ёсць нюансы», — сказаў ён.

ав