Беларуская Служба

Больш за 100 дронаў атакавалі Расію 

15.03.2025 11:23
За некалькі гадзін да гэтага Масква нанесла ўдары  беспілотнікамі і авіябомбамі па паўднёвых раёнах Украіны. Ёсць загінулыя і параненыя.
Жыхары Валгаграда паведамляюць пра слуп чорнага дыму і пах хіміі ў паветры пасля начнога нападу БПЛА Фота: https://t.me/astrapress

Украіна запусціла больш за 100 беспілотнікаў па аб'ектах у Расіі. БПЛА атакавалі, у тым ліку, нафтаперапрацоўчую інфраструктуру ў Валгаградскай вобласці. За некалькі гадзін да гэтага Масква нанесла ўдары  беспілотнікамі і авіябомбамі па паўднёвых раёнах Украіны. Ёсць загінулыя і параненыя, — паведамляе карэспандэнт Польскага радыё Мацей Ястшэмбскі

— Уначы ўкраінскія беспілотнкі выбухалі на ўскраінах Валгаграда і ў суседніх гарадах. Як паведамляюць мясцовыя сайты, аб'ектамі атакі былі нафтабазы і НПЗ кампаніі«Лукойл». Таксама ўкраінскія беспілотнікі нанеслі ўдары па гарадах Белгарадскай, Варонежскай, Бранскай, Растоўскай і Курскай абласцей. Адначасова пасля атакі Расіі па Адэскай вобласці ў Чарнаморску былі пашкоджаныя электрасеткі. На гарады ў Херсонскай вобласці ўпалі расійскія авіябомбы. Адзін чалавек загінуў і як мінімум трое атрымалі раненні.

Кіеў таксама паведаміў, што ўкраінская супрацьпаветраная абарона знішчыла 130 з 178 запушчаных Расіяй беспілотнікаў падчас начной атакі. З радараў зніклі 38 паветраных цэлей.

IAR/эж