Беларуская Служба

Прэм'ер Вялікабрытаніі: Уладзімір Пуцін рана ці позна сядзе за стол перамоў

15.03.2025 15:03
У суботніх анлайн-перамовах, арганізаваных Лонданам, удзел прымае віцэ-прэм'ер, міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш.
-     , 15 ,   -     ,     .
Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер у суботу, 15 сакавіка, распачаў анлайн-сустрэчу больш чым дваццаці еўрапейскіх лідараў, прысвечаную дасягненню міру ва Украіне. PAP/EPA/Betty Laura Zapata / POOL

«Уладзімір Пуцін рана ці позна пачне сур'ёзна дамаўляцца», —  заявіў  прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі. У суботу, 15 сакавіка, Кір Стармер распачаў анлайн-сустрэчу больш чым дваццаці еўрапейскіх лідараў, прысвечаную дасягненню міру ва Украіне. 

Палітык заклікаў сваіх калег  быць гатовымі да моманту, калі пачнуцца непасрэдныя перамовы Расіі і Украіны:

— У мяне ёсць адчуванне, што рана ці позна яму давядзецца сесці за стол і пачаць сур'ёзныя перамовы. Але мы не можам проста сядзець склаўшы рукі і чакаць, пакуль гэта адбудзецца. Трэба ісці наперад. Рыхтавацца да міру. Прычым стабільнага і доўгатэрміновага міру.

Улады Злучанага Каралеўства кажуць пра стварэнне «кааліцыі ахвотных», якая падтрымала б Украіну. Аднак яна аб'ядноўвае вельмі розныя краіны. Напрыклад, ёсць разыходжанні ў меркаваннях адносна магчымай адпраўкі ва Украіну міратворчых сіл.

У суботніх анлайн-перамовах, арганізаваных Лонданам, удзел прымае віцэ-прэм'ер, міністр нацыянальнай абароны Польшчы Уладзіслаў Касіняк-Камыш.

IAR/эж