Беларуская Служба

СБУ Украіны: Расійскія службы вярбуюць дзяцей для тэрактаў

21.03.2025 14:11
Служба бяспекі Украіны (СБУ) паведаміла пра затрыманне 14-гадовай дзяўчыны, якая павінна была падарваць паліцэйскі пастарунак, і вучня шостага класу пачатковай школы, якому прапанавалі падпаліць аб’екты інфраструктуры.
      ,      .
Дзяўчына спрабавала закласці выбуховае прыстасаванне пад машыну, прыпаркаваную каля будынку паліцыі ў Цярнопалі.https://t.me/SBUkr/14402?single

Абодва выпадкі адбыліся ў Цярнопальскай вобласці на захадзе Украіны.

14-гадовая дзяўчына была вымушана супрацоўнічаць з расіянамі пасля таго, як ёй пагражалі апублікаваць яе інтымныя фатаграфіі, якія яна захоўвала ў сваім тэлефоне, паведаміла СБУ.

Дзяўчына спрабавала закласці выбуховае прыстасаванне пад машыну, прыпаркаваную каля будынку паліцыі ў Цярнопалі.

«Вораг заўважыў дзяўчыну, калі яна шукала магчымасць хуткага заробку ў Telegram-каналах. Каб схіліць яе да супрацоўніцтва, рашысты (расіяне) узламалі яе тэлефон», — растлумачылі на сайце СБУ.

Дзяўчына пагадзілася на супрацоўніцтва і паводле інструкцый, атрыманых ад расіян, сканструявала зарад выбухоўкі. У момант яго ўстаноўкі «расійскія агенты мелі намер дыстанцыйна запусціць гэты зарад, і забіць свайго агента і як мага больш людзей, якія ў гэты момант знаходзіліся побач», — гаворыцца ў заяве СБУ.

Раней пракуратура Цярнопальскага раёна паведаміла, што вучань шостага класа пачатковай школы Кшэмянецкага раёна паведаміў у паліцыю аб спробе вярбоўкі яго расіянамі.

Хлопец «распавёў (…), што атрымаў паведамленне ў Telegram з невядомага акаўнта з прапановай узнагароды за падпалы аб’ектаў крытычнай інфраструктуры і будынкаў праваахоўных органаў. (…) Абяцаных грошай шасцікласнік не ўзяў і, памятаючы пра прафілактычныя гутаркі, якія ў школе праводзілі паліцыя і настаўнікі, паведаміў пра гэты факт афіцэру паліцыі», — паведамілі ў пракуратуры.

PAP/яс