Беларуская Служба

Перамовы паміж ЗША і Украінай у Саудаўскай Аравіі пачнуцца сёння позна ўвечары

23.03.2025 16:24
У Эр-Рыядзе афіцыйныя асобы ЗША сустрэнуцца са сваімі ўкраінскімі калегамі, а затым правядуць асобныя перамовы з расійскай дэлегацыяй.
        .   ,  ,   5- .
Ноччу перад перамовамі Расія нанесла масіраваны ўдар па Украіне. У Кіеве загінулі, між іншым, бацька з 5-гадовай дачкой. Фота: PAP/EPA/STATE EMERGENCY SERVICE HANDOUT HANDOUT

Злучаныя Штаты правядуць асобныя перамовы з расійскай і ўкраінскай дэлегацыямі ў Саудаўскай Аравіі, каб абмеркаваць прапанаванае спыненне агню ў вайне, распачатай Расіяй Пуціна. Сустрэчы пройдуць на фоне занепакоенасці тым, што Крэмль выкарыстоўвае перамовы аб спыненні агню як інструмент для замаруджвання перамоў аб канцы вайны.

Юры Баечка, заснавальнік гуманітарнай арганізацыі «Надзея для Украіны», у каментарыі амерыканскаму часопісу Newsweek падкрэсліў, што Злучаныя Штаты павінны аказаць ціск на Расію, каб яна пагадзілася на поўнае 30-дзённае спыненне агню, узгодненае паміж Вашынгтонам і Украінай у Саудаўскай Аравіі ў пачатку гэтага месяца.

Кіт Келаг, спецыяльны прадстаўнік Дональда Трампа ва Украіне, заявіў, што ў Эр-Рыядзе будзе «чаўночная дыпламатыя паміж пакоямі», падчас якой афіцыйныя асобы ЗША сустрэнуцца са сваімі ўкраінскімі калегамі, а затым правядуць асобныя перамовы з расійскай дэлегацыяй. Гэтая практыка таксама вядомая як «размова на блізкай адлегласці».

Перамовы ЗША і Украіны ў Саудаўскай Аравіі пачнуцца позна ўвечары сёння – паведамляе УНІАН са спасылкай на Reuters. Сустрэча адбудзецца перад перамовамі дэлегацый ЗША і Расіі ў панядзелак, падчас якіх будзе абмяркоўвацца частковае спыненне агню.

IAR/УНІАН/нг