Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў у чацвер, што ў бліжэйшыя дні ва Украіну будзе накіраваная французска-брытанская місія для падрыхтоўкі будучага фармату ўкраінскай арміі ў выпадку магчымага размяшчэння ва Украіне міжнародных сілаў у выпадку спынення агню ў вайне паміж Кіевам і Масквой.
Пра гэта прэзідэнт Францыі заявіў на прэс-канферэнцыі пасля чацвярговага саміту саюзнікаў Украіны ў Парыжы. Ён таксама адзначыў, што ў выпадку перамір'я замарожаныя расійскія актывы могуць быць выкарыстаны для будучага аднаўлення Украіны. У якасці кошту гэтых актываў ён назваў суму ў 230 мільярдаў еўра.
Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Кір Стармер і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сустрэліся ў рэзідэнцыі амбасадара Вялікабрытаніі пасля саміту Украіны ў Парыжы
Польшча і Румынія падтрымаюць Кааліцыю ахвотных, але не жаўнерамі ва Украіне. Пра гэта заявіў кіраўнік польскага МЗС Радаслаў Сікорскі падчас свайго візіту ў Румынію. У Бухарэсце кіраўнік польскай дыпламатыі заявіў пра гатоўнасць аказаць матэрыяльна-тэхнічную падтрымку патэнцыйным міратворчым сілам:
- Абедзве дзяржавы хочуць прыняць удзел у гіпатэтычнай аперацыі падтрымкі міру. Спадзяюся, што ён наступіць. Абедзве краіны хочуць зрабіць гэта падтрымліваючы лагістычныя хабы, падтрымліваючы астатніх у кааліцыі ахвотных, а не ў выглядзе прысутнасці іх жаўнераў ва Украіне.
У Парыжы завяршыўся саміт Кааліцыі ахвотных, у якім прынялі ўдзел каля 30 еўрапейскіх лідараў і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Прэзідэнт Францыі паведаміў, што пасля заключэння мірнага пагаднення ва Украіне некалькі краін з Кааліцыі ахвотных накіруюць ва Украіну так званыя сілы перастрахоўкі.
ав