Увечары і ўначы з 29 на 30 сакавіка Расія атакавала Украіну больш чым 170 беспілотнікамі. Былі нанесеныя масіраваныя ўдары па Дняпроўшчыне, Кіеўшчыне, Сумшчыне, Харкаўшчыне і Хмяльніччыне.
У Харкаве расійскія беспілотнікі атакавалі вайсковы шпіталь, парушыўшы міжнароднае гуманітарнае права. Паводле мясцовых уладаў, супрацоўнікі, якія атрымлівалі дапамогу ва ўстанове, атрымалі раненні, і як мінімум два чалавекі ў суседнім жылым доме загінулі.
Прэс-сакратар пракуратуры Харкаўскай вобласці Дзмітрый Чубенка паведаміў, што загінулі два чалавекі, яшчэ каля 30 чалавек, у тым ліку дзеці, атрымалі раненні. У выніку масіраванай атакі згарэў адзін дом, пашкоджана шмат дамоў, адміністрацыйных будынкаў, аўтамабіляў і гаражоў.
IAR/эж