Падчас канферэнцыі «Новай Беларусі», якая надоечы адбывалася ў Вільні, Беларуская служба паразмаўляла з беларускім культурным дзеячам пра пераадольванне эфекту бурбалкі паміж эміграцыяй і беларусамі ўнутры краіны, а таксама пра тое, што нягледзячы на ўсе рэпрэсіі ў Беларусі зноў пачаў фармавацца трэці сектар.
Паводле падлікаў Беларускай рады культуры зараз у Беларусі дзейнічаюць каля 200 няўрадавых культурніцкіх ініцыятыў. «Як бы не стаяла пытанне, беларусаў па абодва бакі Межы яднае значна больш, чым раз'ядноўвае», — перакананы Сяргей Будкін:
— У прынцыпе, калі беларусаў што і раз'ядноўвае, то гэта абсалютна нязначна ў параўнанні с тым, што нас аб'ядноўвае. Бо мы ўсе хочам бачыць сваю краіну, у далейшым на мапе свету, і калі мы сыходзім з гэтага, то мы разумеем, што дзейнічаць нам трэба разам, я маю на ўвазе беларусаў, па абодва бакі мяжы. І мы заўжды разглядаем, трактуем для сябе Беларусь, як агульную культурную прастору, не як тэрыторыю з пункту гледжання геаграфічнага, а як тэрыторыю без межаў, то-бок кожны в гэту прастору можа зрабіць свой унёсак у незалежнасці ат таго, дзе ён жыве, калі ён вызначае сябе беларусам. Але адмаўляць таго, што некага разрыву няма, таксама немагчыма, што ёсць розныя ўмовы існавання ўнутры Беларусі і па-за яе межамі ёсць наступствы вайны, унутры Беларусі працягваюцца рэпрэсіі, створаны, фактычна, інфармацыйны вакуум, людзі проста баяцца чытаць навіны, ці стаміліся ад іх, ну і безумоўна сваю справу зрабілі санкцыі. Беларусы фактычна дрэйфуюць у бок Расія. Гэта сапраўды непазбежнасць і яна ўжо ёсць вялікай праблема. Т
аму трэба пацараваць, каб пераадолець вось гэтыя наступствы разрыву, працаваць на ўмацаванне сувязяў паміж намі, беларусамі, тым хто лічыць сябе беларусамі. Нават па афіцыйных звестках год-два таму Акадэмія навук Беларусі праводзіла апытанне, паводле якога каля 92% жыхароў гэтай тэрыторыі пад назва Рэспубліка Беларусі вызначаюць сябе беларусамі. Гэта значыць гэта ўжо тыя людзі, з якімі можна далей працаваць. Прынамсі, яны не адчуваюць сябе часткай Расіі, называюць сябе беларусамі. Плюсуем сюды яшчэ вялікую магутную беларуску дыяспару і атрымліваем вялікае поле для працы.
Як гэта можа выглядаць на практыцы, мой калега з Беларусі якраз на пытанне, як мы можам быць карыснымі тут, за мяжой, сказаў, што беларусы могуць быць тэхнічным хабам, каб дапамагаць рэсурсна ажыццяўляць ідэі ўнутры Беларусі. Зараз, па факце, у Беларусі фармуецца новы трэці сектар, y 20-ым годзе гэта ўсё было разбурана, у 21-ым зачышчана, у 22-ым быў перыяд разгубленасці і пошуку, а ўжо ў 23-ым пачаўся працэс самаарганізацыі.
І тут назіраецца пэўныя супярэчнасці ў вашых словах. Спачатку вы паставілі дыягназ: усё раздаўлена, знішчаецца беларуская ідэнтычнасць, беларусы дрэйфуюць ідэалагічна і ў культурным сэнсе, у бок Расі. Адначасова вы дэкларуюць і кажыце аб тым, што ўсё ж такі трэці сектар зноў падымае галаву ў Беларусі. Ці сапраўды гэта такі? На чым вы грунтуеце гэта сцверджанне?
— Безумоўна, грамадства неаднароднае, безумоўна, у ім адбываюцца розныя працэсы, і ўсе як адзін не могуць дрэйфаваць у бок Расі, як і ў бок Захаду. Тое, што мы назіраем, і тое, пара што я кажу, яно падмацавана канкрэтнымі назіраннямі, фактамі, даследаваннямі.
Адносна культурнага поля, магу сказаць, што мы нядаўна правелі даследавання і налічылі парадку 200 арганізацый у сферы культуры, незарэгістраваных часам ініцыятыў, як у Беларусі, так і за мяжой. І на фоне таго, як у 2020-21 годзе колькасны яны зменшыліся, і людзі зразумелі сябе ў новых мовах ды сталі перафарміроўваць дзейнасць, сталі шукаць новыя магчымасці дзейнасці. На новых местах ці ўнутры Беларусі, каб гэта было бяспечна, таму гэта нармальны працэс, я не бачу тут ніякага пярэчання.
Прашу вас удакладніць, вядома без непатрэбных падрабязнасцяў, каб не падстаўляць тых людзей, які намагаюцца дзейнічаць унутры Беларусі. Можаце хоць агульна прывесці прыклады гэтай дзейнасці?
— У нас дзейнічае праграма ArtPower, яка патрымана Еўракамісіяй. Прайшло шэсць конкурсаў, бюджэт гэтай праграмы каля 2 млн еўра, і дзесць палова праекта звязаная з Беларуссю.
Гэта альбо каманды ўнутры Беларусі, які я рэалізуюць абсалютна розныя праекты. Гэта могуць быць праекты ў сферы тэатра, арт-резідэнцы ўнутры Беларусі, гэта фільмы, гэта музыка, гэта сучаснае мастацтва. Безумоўна гэта праграмы мабільнасці, бо людзі паступова выязджаюць але і вяртаюцца назад, каб паглядзець свет, каб атрымаць новыя сувязі, каб правесці навуковыя даследаванні і гэтак далей.
Чым у гэтым працэсе можа быць карысная дыяспара, дэмакратычны рух Беларусі?
— Безумоўна, заўжды думаць пра людзей унутры. Гэта ідэя творчага хаба, і яна можа працаваць у два бакі. Беларусы замежжа могуць быць творчым хабам для беларусаў унутры. Яўна там бракуе спецыялістаў, таму, што значная частка якраз людзей праактыўных, (людзей з трэцяга сектара, экспертаў, (ментараў, дызайнераў, фатографаў, будзем шчырымі, з'ехала. Спецыялістаў не хапае.
Працаваць на гэта злучэнне і дапамагаць раскачваць некія справы, ці нават тэхнічна абслугоўваць іх, беларусы замежжа ў змозе. Як і беларуса ўнутры. Там таксама застаецца пэўная колькасць спецыялістаў, фатографаў, дызайнераў, мантажораў, до якіх можна звяртацца, проста маючы на ўвазе, што мы гэтым самым падтрымліваем актыўнасць у Беларусі, падтрымліваем людзей і спрыяем таму, каб яны заставаліся ў сваёй прафесіі, у сваёй спецыяльнасці. (...)
Пра інстытуцыялізацыю беларускай культуры і надзею на яе развіццё ў бліжэйшай будучыні слухайце ў далучаным файле!
эж