Беларуская Служба

Скалалажанне - самая прыбытковая дысцыпліна на Алімпіядзе

13.08.2024 13:01
Толькі 4,5 мільёна злотых дзяржаўнай падтрымкі і ажно два алімпійскія медалі.
-                             .
Прэм'ер-міністр Дональд Туск і міністр спорту і турызму Славамір Нітрас падчас сустрэчы ў Канцылярыі прэм'ера ў Варшаве з залатой прызёркай па спартыўным скалалажанні Аляксандрай Мірослаў і сярэбранымі прызёрамі па валейболе.PAP/Piotr Nowak

Польская асацыяцыя альпінізму, якой падпарадкоўваецца спартыўнае скалалажанне, перад Гульнямі 2024 года была адной з найменш фінансава падтрыманых спартыўных асацыяцый. Нягледзячы на ​​гэта, польскія спартсменкі, якія яе прадстаўлялі, заваявалі ў Парыжы золата і бронзу.

Паводле справаздачы Мінспорту аб падтрымцы асобных спартыўных арганізацый, на падрыхтоўку да Алімпіяды Польская асацыяцыя альпінізму атрымала ў 2022-2024 гадах 4,5 мільёна злотых (больш за мільён еўра).

Калі гаворка ідзе пра памер падтрымкі, Польская асацыяцыя альпінізму ў спісе з 31 спартыўнай асацыяцыі заняла 24 месца. На некалькі мільёнаў злотых больш атрымалі, напрыклад, асацыяцыя бадмінтона, тэквандо, хакея на траве і гімнастыкі, якіх у Парыжы ніхто не прадстаўляў.

Кажа Матэвуш Мірослаў (Mateusz Mirosław) партнёр і трэнер залатой алімпійскай медалісткі па скалалажанні Аляксандры Мірослаў:

- Яшчэ на пачатку году мы канстатавалі, што для Польшчы гэта быў бы самы танны медаль. Зараз вядома, што гэта два самыя танныя медалі, якія заваявалі польскія спартсмены.

Тым не менш, спартсмены і трэнеры Польскай асацыяцыі альпінізму не хочуць параўноўваць сябе да іншых дысцыплінаў:

- Мы ўдзячныя за тое, што мы атрымалі. Спадзяемся, што мы даказалі, што прызначаныя на падтрымку спартсменак сродкі апраўданыя.



Тым не менш, Польская асацыяцыя альпінізму спадзяецца, што як дзяржава, так і грамадства адпаведна ацэняць поспех Аляксандры Мірослаў і Аляксандры Калуцкай. Гаворка ідзе пра фінансаванне сучаснага цэнтра, у якім маглі б практыкавацца спартсмены ўсіх, аб’яднаных у рамках асацыяцыі дысцыплінаў.

Між тым, як стала вядома, Grupa Profbud - спонсар польскай алімпійскай зборнай, перадасць алімпійскім медалістам дадатковыя ўзнагароды ў выглядзе кватэраў. У тым ліку, кватэру атрымаюць Аляксандра Мірослаў - за залаты медаль у спартыўным скалалажанні, Клаўдзія Зваліньская, якая заваявала сярэбраны медаль у веславанні на горных байдарках, Юлія Шэрамэта, якая заваявала сярэбраны медаль у боксе, і Дар'я Пікулік, якая заваявала сярэбраны медаль у веласпорце на трэку.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі

Завяршаюцца Алімпійскія гульні ў Парыжы

11.08.2024 10:05
Сёння ў вечары ў Парыжы пройдзе цырымонія закрыцця Алімпійскіх гульняў.

Веласіпедыстка заваявала дзясяты алімпійскі медаль для Польшчы

11.08.2024 16:30
Полька заваявала тытул алімпійскай віцэ-чэмпіёнкі ў апошні дзень Алімпійскіх гульняў у Парыжы.