Беларуская Служба

Драконаўскі прысуд Бяляцкаму: каментары беларусаў і праваабаронцаў

03.03.2023 12:48
Гэта абсурд і дэманстрацыя сілы рэжымам Лукашэнкі, падкрэсліваюць беларускія праваабаронцы.
Аўдыё
  • Драконаўскі прысуд Бяляцкаму: каментары беларусаў і праваабаронцаў
 ,  ,
Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч, Уладзімір і Ніна Лабковічыspring96.org/be/news/104405

Сёння лукашэнкаўскі суд прыгаварыў да пазбаўлення свабоды Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага і супрацоўнікаў Правабаарончага цэнтру «Вясна». Заснавальніку арганізацыі Алесю Бяляцкаму прысудзілі 10 гадоў пазбаўлення свабоды; Валянціну Стэфановічу, намесніку Бяляцкага і віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека, 9 гадоў зняволення; Уладзіміру Лабковічу, каардынатару кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» і юрысту, 7 гадоў пазбаўлення свабоды. Іх прызналі нібыта вінаватымі паводле шэрагу артыкулаў Крымінальнага кодэксу.

Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч цалкам не прызналі сваёй віны. Праваабаронцы знаходзяцца за кратамі з 14 ліпеня 2021 году.

Гэта абсурд і дэманстрацыя сілы рэжымам Лукашэнкі, падкрэсліваюць беларускія праваабаронцы, з якімі размаўляла Анна Пятроўская.

слухайце аўдыёфайл

Ад 7 да 10 гадоў калоніі: праваабаронцам «Вясны» вынеслі прысуды

03.03.2023 10:18
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Алесь Бяляцкі атрымаў 10 гадоў зняволення.