Беларуская Служба

Расіі будзе няпроста анексаваць Беларусь. «Без бою не абыдзецца»

29.01.2025 12:32
Аляксандр Лукашэнка і яго сыны не захочуць функцыянаваць пад уладай расійскіх саноўнікаў, лічыць эксперт.
Аляксандр ЛукашэнкаPAP/EPA/BELARUS PRESIDENT PRESS-SERVICE / HANDOUT

«Аляксандр Лукашэнка, відаць, лічыць, што лепш быць першым у малой краіне, чым быць шараговым кіраўніком тэрытарыяльнай адзінкі ў вялікай», - канстатуе ў размове з выданнем Fakt аўтар кніг пра Беларусь і Расію, ютубер Марцін Стшыжэўскі(Marcina Strzyżewski), які аналізаваў магчымы сцэнар анексіі Беларусі Расіяй.



У нядзелю, 26 студзеня, у Беларусі адбыліся гэтак званыя бязвыбары, на якіх, як і чакалася, перамог Аляксандр Лукашэнка. Паводле афіцыйных звестак, дыктатар «набраў» 87,6 працэнта галасоў выбаршчыкаў. Аднак, як само галасаванне, так і выбарчая кампанія, на думку Захаду і незалежных аналітыкаў, не мелі нічога агульнага з дэмакратыяй.  Дарэчы большасць краін свету не прызнала ні фальсіфікаваных выбараў, ні ўлады Лукашэнкі.

Ці можа дыктатар быць упэўненым у захаванні сваёй улады?

Паводле студзеньскай справаздачы амерыканскага аналітычнага Цэнтра ваенных даследаванняў, Расія знаходзіцца ў завяршальнай стадыі анексіі Беларусі, якая дарэчы працягваецца ўжо некалькі дзесяцігоддзяў. Гэта датычыцца ваеннага, эканамічнага і палітычнага ўзроўняў.

«Крэмль імкнецца да фактычнай анексіі Беларусі шляхам афармлення Саюзнай дзяржавы як федэральнага ўрада, дзе дамінуе Расія», - гаворыцца ў дакладзе.

Амерыканскія аналітыкі пераконваюць, што беларускі дыктатар не павінен быць упэўнены ва ўладзе - гаворка не ідзе пра ўнутраную паразу на выбарах. Крэмль хоча цалкам дамінаваць уладу ў Мінску.

Тым не менш, на думку Марціна Стшыжэўскага, Лукашэнка будзе змагацца за сваю пазіцыю. Аляксандр Лукашэнка і яго сыны не захочуць функцыянаваць пад уладай расійскіх саноўнікаў.

Дыктатар зыходзіць з таго, што лепш быць першым у маленькай краіне, чым шараговым кіраўніком тэрытарыяльнай адзінкі ў вялікай. Паводле эксперта, таксама ў беларускіх апаратчыкаў могуць быць праблемы з прызнаннем улады «дэсантнікаў» з Масквы.

«У канчатковым рахунку, я б чакаў, што Расія не праглыне Беларусі без бою. Давайце не будзем падманваць сябе. Цалкам рэальна можа скласціся сітуацыя, калі рэжым, а нават беларускія грамадзяне не змогуць супрацьстаяць Крамлю. Тое, што цяпер адбываецца ва Украіне, мае вырашальнае значэнне», - лічыць Стшыжэўскі.

Ён таксама адзначае, што ўсё больш краін былога Савецкага Саюза адварочваюцца ад Расіі (Арменія, Азербайджан, Казахстан). Беларусь таксама можа апынуцца ў канцы гэтага ланцужка, калі гэта будзе выгадна рэжыму Лукашэнкі.

аз

Аналітык Вадзім Мажэйка: стэрыльнасць кампаніі цалкам задавальняе сілавікоў, але гэта невыгодна палітычна

27.01.2025 15:46
Пра магчымыя сцэнары развіцця падзей у Беларусі паразмаўлялі з палітычным аналітыкам Вадзімам Мажэйкам.

Следчы камітэт заявіў, што ідэнтыфікаваў 365 удзельнікаў акцый за мяжой, пагражае наступствамі

27.01.2025 18:01
Афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Сяргей Кабаковіч выступіў з заяваю, што ідэнтыфікаваныя 365 удзельнікаў акцый пратэсту беларусаў за мяжой, якія адбыліся ўчора.

Як мінімум траіх чалавек будуць судзіць у Мінску па артыкуле аб «парушэнні заканадаўства аб выбарах»

28.01.2025 15:05
На прэс-канферэнцыі кіраўнік Цэнтрвыбаркама Ігар Карпенка распавёў, што каля 600 бюлетэняў было вынесена з выбарчых участкаў на прэзідэнцкіх выбарах.